Карыстальнікі мэсэнджараў у Расеі будуць праходзіць праз праверку тэлефоннага нумару


Мядзведзеў зацвердзіў правілы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў мэсэнджараў. Адпаведны дакумент апублікаваны на інтэрнэт-партале прававой інфармацыі. Ён пачне дзеяць праз 180 дзён з моманту афіцыйнага апублікавання.

Згодна з новымі правіламі, адміністратар сервіса абмену імгненнымі паведамленнямі падчас праверкі новага карыстальніка абавязаны правяраць ягоны нумар. Аператар цягам 20 хвілінаў павінен адказаць, ці ёсць гэты нумар у базе дадзеных. Пры адсутнасці інфармацыі ў рэгістрацыі адмовяць.

Сотавая кампанія будзе вымушаная зрабіць адзнаку, якімі мэсэнджарамі карыстаецца кліент, а таксама занесці ў базу ўнікальны код ідэнтыфікацыі, які надаецца карыстальніку.

Калі абанент адмовіцца ад нумара або зменіць нейкія дадзеныя, аператар будзе абавязаны цягам содняў паведаміць пра гэта адміністратару мэсэнджэра. Карыстальніку трэба будзе прайсці паўторную ідэнтыфікацыю.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў