Карупцыйны скандал ва UEFA: замяшаны былы прэзідэнт Францыі і кіраўнік FIFA


Кіраўнік FIFA Джані Інфанціно падчас працы ва UEFA у 2014 годзе дапамог футбольным клубам «Манчэстэр Сіці» і ПСЖ пазбегнуць пакарання ў звязку з парушэннем правілаў фінансавага фэйр-плэй.

Пра гэта стала вядома дзякуючы расследаванню «Football Leaks».

Паводле аўтараў расследавання, у скандал замяшаны экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі. У 2010 годзе ён сустракаўся эмірам Катару і папрасіў яго набыць ПСЖ, а таксама запусціць спартыўны канал «BeIN Sports».

У абмен на гэтую паслугу французскі лідар паабяцаў, што даручыць Мішэлю Плаціні, які займаў на той момант пасаду кіраўніка UEFA, пралабіраваць кандыдатуру Катара падчас выбараў краіны, у якой пройдзе чэмпіянату свету па футболе ў 2022 годзе.

У расследаванні сцвяржаецца, што ў абыход фінансавага фэйр-плэй катарцы інвеставалі ў ПСЖ каля € 2 млрд, а ў «Манчэстэр Сіці» – каля € 3 млрд.

Паводле «Football Leaks», Інфанціно, які працаваў на той момант ва UEFA, быў актыўна задзейнічаны ў гэтыя карупцыйныя схемы.

Пра тое, што чэмпіянат свету па футболе 2022 года ўпершыню пройдзе зімой, стала вядома 2 снежня 2010 года. Тады Катар выбіў з барацьбы за права правесці ЧС-2022 Аўстралію, ЗША, Рэспубліку Карэя і Японію.

ЮВ, belsat.eu, паводле euronews.com

Стужка навінаў