Кароткая гісторыя какаіну ў Расеі: ад Першай сусветнай да «мутак» Пуціна

Напачатку ХХ ст. у Расейскай імперыі какаін выкарыстоўваўся ў якасці леку, галоўным чынам як анестэтык. Ён свабодна прадаваўся ў аптэках. Адныя набывалі яго, каб падняць настрой перад выхадам на сцэну, як гэта рабіў спявак Аляксандр Вярцінскі, а іншыя глыталі какаінавыя таблеткі ў акопах падчас Першай сусветнай вайны. Некаторыя сцвярджаюць, што какаінам гандляваў нават Пуцін.