Каронавірус знайшлі ў адміністрацыі Лукашэнкі, але яго гэта не пужае


Каронавірус прыйшоў у адміністрацыю кіраўніка Беларусі. Пра гэта 19 красавіка распавёў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы бажніцу ў Смалявіцкім раёне. Фрагмент размовы паказалі на тэлеканале ОНТ.

Звяртаючыся да кіраўніка сваёй адміністрацыі Ігара Сергіенкі, Лукашэнка сказаў:

«О, жывы! У яго ў прыёмнай чалавек захварэў. Жывы-здаровы! І пратэставалі – усё нармальна. А то гвалт: паміраюць і іншае. Калі не захочаш памерці, будзеш лячыцца і жадаць жыць, то будзеш жыць», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Рэпартаж
Валанцёры, якія дапамагаюць медыкам у Докшыцах: «Нашую сітуацыю ў іншых краінах расцанілі б як надзвычайнае здарэнне»
2020.04.14 18:05

Пры гэтым Лукашэнка прызнаў вялікую праблему з тэставаннем і разам з гэтым падзяліўся новым рэцэптам змагання з каронавірусам.

«Мне ўчора дактары сказалі, што пры ўльтрафіялеце [сонечным надвор’і] вірус гіне», – сказаў ён.

Hавiны
У Стаўбцоўскім раёне колькасць хворых з пнеўманіяй не змяншаецца. Лекары заклікаюць адкласці ўсе грамадскія справы
2020.04.20 11:29

Нагадаем, што колькасць ахвяраў каронавірусу ў Беларусі павялічылася да 47. 86 чалавек у цяжкім стане.

Вырасла колькасць асобаў, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні. Паводле Мінаховы здароўя, па стане на 19 красавіка ў шпіталях 3538 чалавек (18 красавіка паведамлялася пра 3282 чалавекі). Астатнія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні, або выпісаныя пасля праходжання лячэння. Але іх колькасць медыкі не агучваюць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў