Каронавірус, засуха і неўраджай. Падаражэюць мяса і малако?


Анамальная засуха ды пажары ва Украіне, Польшчы і ў Беларусі. Якія праблемы яны нясуць нам на фоне пандэміі COVID-19? У сюжэце праграмы «ПраСвет» каментуюць Валянціна Вештарт, былая дарадца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ды фермер Юры Іваноўскі.

Сталіца Украіны выбілася ў лідары гарадоў свету паводле забруджанасці паветра. Прычына – лясныя пажары, якія на пачатку красавіка палыхнулі на памежжы з Беларуссю ў чарнобыльскай зоне, маланкава распаўсюдзіліся ў Кіеўскай вобласці і перакінуліся ў Жытомірскую. Але пажары ў зоне адчужэння ўзнікаюць не першы раз. Чаму сёлета такія маштабы? Мы папрасілі пракаментаваць экс-сакратара камітэту Вярхоўнай рады Украіны ў пытаннях экалагічнай палітыкі.

Астап Еднак, дэпутат Вярхоўнай рады Украіны VIII склікання:

«Думаю, што пагоршала сітуацыя праз тое, што летась аб’ядналі два міністэрствы, экалогіі і энергетыкі, што яшчэ больш адсунула пытанне функцыянавання зоны адчужэння на задні план. Больш за тое, цягам апошніх васьмі месяцаў урад не мог прызначыць прафесійнага кіраўніцтва зоны адчужэння».

Улады і санітарныя службы Кіева рэкамендавалі жыхарам не адкрываць вокнаў і не выходзіць на вуліцы без патрэбы, а Міністэрства ўнутраных справаў Украіны не выключае, што пажары могуць быць спланаванай дыверсіяй. І заклікаюць грамадзянаў паведамляць пра падпалы, як гэта зрабіў карыстальнік «Фэйсбуку» Раман Украінец, які зафіксаваў, як маладзёны на скутарах падпальваюць чарот на беразе ракі Ірпінь.

Полиция Киевской области разыскивает двух граждан, которые передвигаясь на мопедах без номерных знаков умышлено подожгли сухую траву в пойме реки Ирпень.Это уже совсем не жители сел, которые по недомыслию поджигают сухую траву для того, чтоб облегчить себе весенние полевые работы в огороде.Если у Вас есть информация о личностях или возможном местонахождении этих двух граждан, просьба сообщить информацию в полицию по телефону:+380 95 318 2837 или 102.Пожары, начавшиеся в Киевской и продолжившиеся в Житомирской области, по мнению экспертов, носят характер массовых умышленных поджогов.Молния или другой природный фактор может вызвать пожар в одном случае из 1000 или с ещё меньшей вероятностью.Подозрение вызывает и тот факт, что пожары, начавшиеся в Чернобыльской зоне к северу от Киева, а затем продолжившиеся в Житомирской области к северо-западу от Киева, наложились на устойчивый северо-западный ветер, относящий продукты горения в сторону столицы.При этом мы не наблюдаем массовых лесных пожаров в находящейся в той же климатической ситуации Беларуси, а также к югу, востоку и западу от Киева, а также в других регионах украинского Полесья – в Ровенской или Житомирской областях.Призываю всех ответственных граждан фиксировать номера подозрительных транспортных средств и фотографировать личности лиц, возможно причастных к поджогам лесов вокруг Киева и немедленно сообщайте об этом в полицию!

Opublikowany przez Антон Геращенко Sobota, 18 kwietnia 2020

 

Дзякуючы гэтай відэафіксацыі, верагодных падпальшчыкаў затрымала паліцыя. Але як мяркуе былы міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Астап Сэмэрак, улада можа шукаць вінаватых ад сялянаў да дыверсантаў, але праблема ў іншым.

«Схільны думаць, што ў першую чаргу гэта вынік бяздзейнасці і безадказнасці прадстаўнікоў украінскай улады. Якія павіныя былі здалёку спрагназаваць пагрозу і распрацаваць план, каб не дапусціць такога маштабу пажару», – упэўнены Астап Сэмэрак, былы міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны.

Але агонь знішчае лясы не толькі ў паўднёвага суседа. У Польшчы трагедыя разгарэлася ў Бебжаньскім нацыянальным парку, які месціцца за 50 км ад мяжы з Беларуссю.

Гаворыць Яніна Агнешка Зах, працаўніца Бебжаньскага нацыянальнага парку:

«Згубу немагчыма апісаць. Ласі толькі пачалі нараджаць, птушкі нараджаюцца. Гэта вясна, гэта выбух жыцця. Страты незлічоныя, немагчыма сказаць, наколькі яны вялікія».

І прычыны пажару ў польскім нацыянальным парку не падпалы, а кліматычныя змены і меліярацыя. Праз недахоп ападкаў польскія рэкі ўжо ўвесну паказваюць дно, а летам вады не будзе хапаць не толькі дрэвам у лясах, але і людзям у гарадах. Далёка не першы год краіна змагаецца з дэфіцытам вады.

Каментуе Святаслаў Валасюк, навуковы працаўнік Цэнтру экалагічнай эканомікі Варшаўскага ўніверсітэту:

«Польшча вымушаная рэагаваць, тут дзеюць аграэкалагічныя праграмы Еўразвязу, дзе існуюць даплаты для землеўласнікаў за тое, што яны ўтрымліваюць ваду на пэўным узроўні на палетках. Таксама існуе дзяржаўная праграма малой рэтэнцыі, каб утрымліваць ваду».

Засухі і пажары знясільваюць і беларускія лясы. Паводле звестак інстытуту «Global Forest Watch Fires», толькі цягам апошняга тыдня ў Беларусі зафіксавалі амаль 200 лясных пажараў.

 

У асноўным гараць лясы ў Берасцейскай і Гомельскай вобласцях, сярод іх – тарфянікі, тушыць якія можна месяцамі. Пра тое, што сёлета нам пагражае неўраджай, сведчыць не толькі экстрэмальная засуха. ААН папярэджвае, што крызіс, выкліканы каронавірусам, можа прывесці да голаду як мінімум у 30 краінах свету. Але, падобна, гэтых выклікаў не баіцца беларуская ўлада. Каронавірус не мусіць замінаць веснавым пасевам.

«Праблемы будуць. У сувязі з тым, што змяншаецца попыт з боку насельніцтва, якое страціць працу, будзе мець меншыя заробкі, менш будзе набываць тавараў. Не працуюць рэстараны і кавярні, а яны таксама спажыўцы сельскагаспадарчай прадукцыі», – упэўненая Валянціна Вештарт, былая дарадца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Але што рабіць беларускаму селяніну? Як ён дае рады з патэнцыйным неўраджаем?

Распавядае Юрый Іваноўскі, кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Пан Ежы»:

«Прагнозы самыя песімістычныя: не вырасце ўраджай, не будзе як аплачваць лізінг, крэдыты. Не будзе заробкаў людзям».

А запасаў, як кажа фермер, няма, бо і папярэднія гады не былі ўраджайнымі.

Юрый Іваноўскі працягвае:

«Падаражэе ў першую чаргу мясная прадукцыя і малочная. Бо неўраджай можа быць пшаніцы. Тыя культуры, якія вырошчваем мы, – яны культуры хуткія, гэта пекінская капуста, салат айсберг, яны будуць незапатрабаваныя ў рэстарацыях, бо людзі сядзяць па дамах. Чакаем вялікага спаду».

Аднак, можа, кліматычныя выклікі ды каронавірус – гэта шанец для Беларусі выйсці на новыя рынкі? Пашукаць іх у той жа Афрыцы, якая традыцыйна цярпіць і ад спякоты, і ад нашэсця саранчы.

Каментуе Валянціна Вештарт, былая дарадца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі:

«Так, мы можам лішкі прадаць, калі будзе попыт. Тым больш, што ў мінулым годзе ў нас было шмат праблемаў з Расеяй, якая не хацела купляць нашага харчавання. Калі ў гэтым годзе з’явяцца нейкія новыя спажыўцы ў нейкіх іншых краінах, то гэта толькі добра».

Пакуль жа відавочна, што ў адрозненне ад заходняга фермера, які можа разлічваць на фінансавую дапамогу Еўразвязу, беларускі фермер і ў змаганні з засухай ды каронавірусам мусіць разлічваць толькі на свае сілы.

Наста Ільіна, belsat.eu

Сюжэт з праграмы «ПраСвет» 24.04.2020

Іншыя тэмы выдання:

 

Стужка навінаў