Каронавірус забраў жыцці ў больш за 190 тысячаў чалавек


Колькасць інфікаваных каронавірусам у свеце дасягнула 2 708 885. Інфекцыя забрала жыцці 190 858 асобаў, такія звесткі па стане на раніцу 24 красавіка прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса.

У Еўропе найбольш інфікаваных выявілі ў Іспаніі. У гэтай краіне 213 024 хворых каронавіруснай інфекцыяй. Вірус забраў жыцці 22 157 асобаў.

Першае месца ў свеце па колькасць выяўленых інфекцыяў займае ЗША. Тут зафіксавана 869 170 выпадкаў.

Больш за сто тысячаў інфікаваных выявілі ў Італіі, Францыі, Нямеччыне, Турцыі і Вялікай Брытаніі.

Больш за 20 тысячаў ахвяраў каронавірусу ў Італіі і Францыі.

Агулам у свеце медыкі выявілі 2 708 885 выпадкаў заражэння каронавірусам. Інфекцыя забрала жыцці 190 858 асобаў.

Па стане на 23 красавіка ў Беларусі было зарэгістравана 8022 выпадкі інфікавання каронавірусам.

Hавiны
Абагналі 42-мільённую Украіну. У Беларусі 8022 інфікаваных і +741 выпадак цягам содняў
2020.04.23 16:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў