Каронавірус забраў жыцці 2128 асобаў


Колькасць інфікаваных новым каронавірусам у Кітаі склала 74 576 асобаў. Ад вірусу памерлі 2118 чалавек. Пры гэтым цалкам ачунялі і выпісаныя з шпіталяў больш за 16 тысячаў чалавек, паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя Кітаю.

За апошні дзень інфекцыю выявілі ў 394 пацыентаў. За гэты ж час памерлі 114 асобаў. Медыкі ў Паднябеснай адсачылі 589 163 блізкіх кантактаў з інфікаванымі, а 126 363 асобаў, якія былі ў шчыльным кантакце з хворымі, знаходзяцца пад медычным назіраннем.

У Кітаі зафіксавана 74 576 інфікаваных. Вірус распаўсюджваецца і ў іншых краінах свету. Паводле рэсурсу gisanddata, каронавірус выявілі ў 26 краінах, а лік інфікаваных дасягае 75 725 асобаў, ад хваробы памерлі 2128 чалавек. Цягам апошняга дня медыкі паведамляюць, што інфекцыя апынулася і ў Іране. Тут ад каронавірусу памерлі два пажылыя пацыенты.

У Беларусі каронавірусу няма, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Hавiны
З круізнага лайнера «Diamond Princess» выпусцілі першых пасажыраў
2020.02.19 21:08
Стужка навінаў