Каронавірус у свеце: ужо ў трох краінах больш за мільён хворых


Лідарамі па колькасці выпадкаў застаюцца ЗША, Бразілія і Індыя, перадае Універсітэт Джонза Гопкінза.

У трох краінах зарэгістравана больш за мільён выпадкаў COVID-19. Гэта ЗША (3 576 430 чалавек), Бразілія (2 012 151 чалавек) і Індыя (1 003 832 чалавекі).

Агульная колькасць хворых ва ўсім свеце склала 13 827 384 чалавекі. Загінула 590 231 чалавек, больш за ўсё — у ЗША (138 360 смерцяў).

Ачуняла больш за палову хворых — 7 727 518 чалавек.

У Беларусі на 16 ліпеня было зарэгістравана 65 623 выпадкі каронавірусу.

КТ belsat.eu

 

Стужка навінаў