Першы дзень каронавіруса ў Менску. Фотаздымкі


Медык у ахоўным строі ў машыне хуткай дапамогі перад брамай Менскай інфекцыйнай больніцы. Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum

Як выглядае сталіца Беларусі пасля таго, як Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра першы пацверджаны ў Беларусі выпадак каронавіруса, глядзіце ў падборцы фотаздымкаў «Белсату», «Reuters» і ТАСС.

Пра першы зарэгістраваны ў Беларусі выпадак наяўнасці каронавіруса Міністэрства аховы здароўя паведаміла 28 лютага.

Вірус выявілі напярэдадні ў студэнта БНТУ з Ірану. Ён прыляцеў у Беларусь 22 лютага ранішнім рэйсам з Баку.

Галоўны корпус БНТУ. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
У калідорах БНТУ. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
У БНТУ адмянілі заняткі да 15 сакавіка. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Студэнты БНТУ. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Студэнтка на тэрыторыі кампусу БНТУ. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што вірус выявілі пасля даследавання маладзёна ў 33-й паліклініцы Менску (студэнцкай).

«На момант агляду ён не скардзіўся, але медычных работнікаў занепакоіла невялікая тэмпература 37,3 градуса і пачырваненне ў горле», – распавёў Каранік.

У маладога чалавека ўзялі мазкі, пасля чаго ў яго была зацверджаная наяўнасць каронавіруса.

У адзін з вучэбных карпусоў БНТУ заносяць насілкі. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Машына хуткай дапамогі каля спартова-тэхнічнага факультэта БНТУ. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum
Мужчына шпацыруе ўздоўж брамы Менскай інфекцыйнай больніцы. Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Працаўнікі Менскага інфекцыйнага шпіталю прымаюць дакументы ад аднаго наведнікаў праз браму. З 28 лютага ў больніцы аб’явілі карантын. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum
Людзі на тэрыторыі Менскай інфекцыйнай больніцы пасля аб’яўлення там карантыну. Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum
Пацыенты ў масках на тэрыторыі Менскай інфекцыйнай больніцы. Пасля таго, як у шпіталь даставілі аднагрупнікаў іранскага студэнта БНТУ, у шпіталі аб’явілі карантын, а ўваход на тэрыторыю лякарні забаранілі. Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum
Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum

Іранца і асобаў, якія з ім кантактавалі, змясцілі ў закрытыя боксы Менскай інфекцыйнай больніцы.

Як распавяла «Белсату» правізорка адной са сталічных аптэк, з раніцы пятніцы людзі актыўна скупаюць супрацьвірусныя прэпараты і антыбактэрыяльныя гелі. Палова кліентаў пытаецца пра маскі, але іх у аптэках няма і калі яны з’явяцца – невядома.

Жанчына глядзіць праз браму Менскай інфекцыйнай больніцы. У шпіталі ўвялі карантын і часова спынілі кансультатыўны прыём пацыентаў. Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum

Што рабіць, каб не падхапіць заразу?

  • Абавязкова трэба мыць рукі з мылам. Чым часцей, тым лепш! Але рабіце гэта правільна. Тут інструкцыя.
  • Не дакранайцеся да рота і твару нямытымі рукамі.
  • Узмацняйце імунітэт.
  • Лепш не цалавацца і не паціскаць рукі.
  • Пазбягайце кантактаў з хворымі.
  • Калі ёсць магчымасць, то насіце маску. Мяняйце яе раз на дзве гадзіны.
  • Карыстайцеся дэзынфектарамі на спіртавой аснове.
  • Праветрывайце памяшканні, у якіх вы жывяце і працуеце.
  • Тлумачце дзецям, чаму варта мыць рукі!

ДД belsat.eu

Стужка навінаў