Каронавірус у Белдзяржфілармоніі: у адным з калектываў заразілася больш за траціну працаўнікоў


У Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле імя Рыгора Шырмы, якая з’яўляецца часткай Белдзяржфілармоніі, каронавірус знойдзены ў 29 чалавек з 75. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на генеральнага дырэктара філармоніі Аляксандра Нікіту.

14 красавіка каронавірус быў знойдзены аднаго ў аднаго з працаўнікоў Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы. Учора, 21 красавіка, сталі вядомыя вынікі аналізаў – COVID-19 знойдзены яшчэ ў 28 чалавек. Такім чынам, заразіліся больш за траціну з 75 працаўнікоў капэлы.

Паводле Аляксандра Нікіты, у большасці тых, хто захварэў, каронавірус працякае бессімптомна.

«Усе гэтыя людзі самаізалявалася, шмат хто пісьмова адмовіўся ад шпіталізацыі. Чатыры чалавекі з іх пражываюць у нашым інтэрнаце. Ім выдзелілі асобны блок з кухняй і санітарным вузлом, каб яны адчувалі сябе камфортна і не мелі стасункаў з іншымі людзьмі. Хтосьці перабраўся на здымныя кватэры. Цяпер інтэрнат не запоўнена».

Hавiны
Вялікі тэатр оперы і балету адмяніў большасць сваіх спектакляў у красавіку і траўні
2020.04.21 20:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў