Каронавірус у Беларусі: за содні 1792 новыя выпадкі


Паводле телеграм-каналу Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія содні каронавіруснай інфекцыяй заразіліся 1792 чалавекі, выпісаныя са шпіталяў 1300 пацыентаў.

З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 213 993 пацыентаў са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 196 284 чалавекі, у якіх быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1526 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За апошнія содні памерлі 9 чалавек.

10 студзеня зрабілі 8207 тэстаў (каля 22 % станоўчыя). Усяго ў краіне правялі 4 139 118 тэстаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў