Каронавірус у Беларусі. За дзень Мінздароўя налічыў 1825 новых выпадкаў


Агулам у краіне на 27 снежня зарэгістравана 186 747 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, паведамляе Telegram-канал «Официальный Минздрав».

Машына хуткай дапамогі ў вечаровым Менску.
Фота: «Белсат»

Мінздароўя апублікаваў свежую статыстыку па COVID-19. За дзень у Беларусі 1825 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Агулам – 186 747 выпадкаў.

Памерла за дзень 9 чалавек, а агулам, паводле Мінздароўя, 1385 асобаў. Пратэставалі 11 496 чалавек, а ўсяго ў краіне праведзена 3 924 079 тэстаў.

Паводле звестак Універсітэту Джонса Гопкінза, у свеце зарэгістравана больш за 80 млн. выпадкаў COVID-19.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў