Каронавірус у Беларусі: памерлі яшчэ 6 чалавек


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 474 смерці пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 14 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 65 269 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 155 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 474 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 468 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 55 799 пацыентаў (+307).

Агулам было праведзена 1 144 696 тэстаў на COVID-19, сцвярджаюць у міністэрстве. Такім чынам, станоўчымі былі каля 17,5 % усіх тэстаў.

Hавiны
У Старых Дарогах жанчыну выпісалі са шпіталю, а праз два дні яна памерла ад каронавірусу
2020.07.11 18:01

КА belsat.eu

Стужка навінаў