Каронавірус: У 2017 годзе ва Ўу-Хані стваралі лабараторыю смяротна небяспечных вірусаў


Вопратка біялагічнай абароны з кітайскага Ўу-ханю.
Фота: nature.com

Новы смяротна небяспечны каронавірус зафіксаваны ў Кітаі менавіта ў тым горадзе, дзе тры гады таму планавалася запусціць лабараторыю, якая б даследавала самыя небяспечныя вірусы ў свеце.

У артыкуле за 22 лютага 2017 года на сайце навуковага часопісу «Nature» паведамлялася, што лабараторыя ва Ўу-Хані знаходзілася на парозе пачатку працы з найбольш небяспечнымі ў свеце патагеннымі мікраарганізмамі. Гэты крок быў часткай плану будаўніцтва лабараторыяў узроўню 4 біябяспекі (BSL-4) на мацерыковай частцы Кітая да 2025 года.

Hавiны
Праз новы вірус улады Кітаю спынілі ўвесь грамадскі транспарт у горадзе Ўу-Хане
2020.01.23 06:50

Адкрыццё лабараторыі выклікала тады занепакоенасць навукоўцаў за межамі Кітая, якія турбаваліся пра тое, што патагенныя мікраарганізмы могуць выслізнуць. Таксама яны хваляваліся, што гэта можа стварыць дадатковую напружанасць у стасунках паміж Кітаем і іншымі краінамі.

BSL-4 – гэта самы высокі ўзровень біякантролю. Яго крытэры ўключаюць фільтраванне паветра і апрацаванне вады і адходаў да таго, як яны пакінуць лабараторыю, і прадугледжваюць, што даследчыкі мяняюць вопратку і прымаюць душ да і пасля выкарыстання лабараторнага абсталявання.

Першым праектам лабараторыі мусіла стаць вывучэнне патагену BSL-3, які выклікае гемарагічную ліхаманку Крым-Конга: смяротна небяспечны клешчавы вірус, што паражае хатняе быдла і можа паражаць людзей.

У планах на будучыню было вывучэнне патагенаў, якія выклікаюць атыповую пнеўманію, вірусу Эбола і заходнеафрыканскага віруса Ласа.

Абноўлена
«Выстаўлены дыягназ – грып». У Менску шпіталізаваная дзяўчына з падазрэннем на кітайскі каронавірус
2020.01.23 10:32

Сімптомы каронавірусу, які быў зафіксаваны ва Ўу-Хані напрыканцы 2019 году, падобныя да грыпавых – павышаная тэмпература, кашаль, цяжка дыхаць. Новы каронавірус 2019-nCoV выклікае пнеўманію ды ўскладненні, ад якіх памерлі прынамсі 17 чалавек. Паводле кітайскіх уладаў, хваробаю заразіліся больш за 400 чалавек, аднак замежныя навукоўцы лічаць гэтыя звесткі заніжанымі. Галоўная небяспека вірусу: ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад чалавека да чалавека, а таксама адаптуецца і мутуе.

Выпадкі заражэння зафіксавалі ўжо ў Паўднёвай Карэі, Японіі, Тайландзе і ЗША.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў