Каронавірус распаўсюджваецца ўсё шырэй: + 658 за содні

За апошнія суткі ў краіне захварэлі яшчэ 658 чалавек, – паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі. 407 чалавек выпісаліся пасля выздараўлення, а пяцёра памерлі ад COVID-19.

У Беларусі на 16 кастрычніка ачунялі і выпісаныя 78 тысяч 990 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд пандэміі ў краіне афіцыйна зарэгістраваныя 86 тысяч 392 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 млн. 170 тысяч 47 тэстаў, з іх 25 503 – за апошнія 24 гадзіны.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 921 пацыент з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй і з шэрагам хранічных захворванняў (як пастаянна падкрэслівае Міністэрства аховы здароўя).

ЮЦ/ІР Belsat.eu

Hавiны