Каронавірус над Нёмнам: Горадня за зачыненай мяжой


На аўтавакзале ў Горадні рух значна менш, чым некалькі дзён таму.
Фота: belsat.eu

З аднаго боку няма турыстаў, таму бізнес нясе страты. З іншага боку – адчыненыя школы і рэстарацыі, у крамах няма ажыятажу, каранцін не ўводзяць. Беларускія межы зачыненыя толькі звонку. Зрабілі гэта суседзі.

На першы погляд усё выглядае як і звычайна?

У адрозненні ад усіх суседніх краінаў, Беларусь не ўвяла каранцін у сувязі з пандэміяй. У Горадні, за 20 кіламетраў ад польскай мяжы, раніцай бацькі вядуць дзяцей у дзіцячыя садкі, званкі ў школах распачынаюць заняткі. Вакацыі распачнуцца згодна з планам – у канцы сакавіка.

Wiadomości
Koronawirus: białoruscy studenci domagają się uczenia na odległość
2020.03.17 16:39

Прадпрыемствы працуюць, грамадскі транспарт адпраўляецца паводле звычайнага графіку. Праўда, пасля працы аўтобусы і тралейбусы мыюцца адмысловымі растворамі. Можна наведаць рэстарацыю, ці кавярню. У крамах, як заўсёды, шмат людзей, якія вяртаюцца з працы. А вось у аптэках чэргаў няма.

«Прачніся і выпі кавы». На гарадзенскіх вуліцах працягваецца звычайнае жыццё.
Фота: belsat.eu

Праўда, некалькі дзён таму адмянілі масавыя імпрэзы і іншыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей, а запланаваныя канцэрты і выставы перанеслі. Так выглядае жыццё ў Горадні. На першы погляд, яно цячэ амаль нармалёва.

Бізнес падлічвае страты і просіць дапамогі

Але можна заўважыць нетыповую з’яву: у апошнія два гады, калі ў Горадні ўвялі бязвізавы рэжым, тут можна пачуць амаль кожную еўрапейскую мову, асабліва ў цэнтры гораду. Цяпер гэта пераважна расейская мова. Каронавірус забраў у Горадні турыстаў. Не чуваць, каб на вуліцах размаўлялі на польскай, літоўскай, ангельскай ці нямецкай мовах… Вулічныя мастакі і музыкі таксама зніклі, гандляроў сувенірамі практычна няма. Хоць надворʼе спрыяльнае.

У цэнтры Горадні няма турыстаў, да якіх жыхары ўжо прызвычаіліся.
Фота: belsat.eu

«Увогуле няма экскурсіяў. І няма турыстаў не толькі з-за мяжы, але і з Беларусі няма групаў. Нават дзеці з Берасця не прыязджаюць у Горадню», – кажа гарадскі гід Віктар.

Цяпер у турыстычных агенцтвах звычайна працуе толькі адзін чалавек. Ён у асноўным атрымлівае званкі на тэлефон, бо што кліенты не прыходзяць.

«Практычна ўсё спынілася. Ніхто нікуды не прыязджае, і людзі звяртаюцца да нас толькі дзеля таго, каб перанесці даты. У лепшым выпадку… Таму што некаторыя нават адмяняюць свае паездкі падчас летніх вакацыяў», – распавядае Ірына з фірмы «Гарачы Тур».

Жанчына не хавае, што з падобнай сітуацыяй сутыкаецца ўпершыню.

«На Захадзе абяцаюць дапамагчы сваім прадпрымальнікам. Нашы ўлады маўчаць», – адзначае яна.

Wiadomości
Łukaszenka: panika groźniejsza od wirusa
2020.03.19 13:55

Святлана, уласніца турфірмы «Дон Кіхот», таксама кажа тое ж самае. І дадае, што нацыянальная асацыяцыя турыстычных агенцтваў ужо напісала ліст уладам з просьбай і дапамагчы гэтай галіне ў такі цяжкі перыяд. Гэта не мудрагелістыя прапановы – просьба пра дапамогу, якую абяцаюць урады суседніх еўрапейскіх краінаў.

«Просім, каб ратуючы наш бізнес, урад замарозіў аплаты за арэнду памяшканняў, адклаў аплату за камунальныя паслугі і прыпыніў выплаты падаходны падатак і ПДВ, а таксама адмовіўся ад штрафаў і адсоткаў да запазычанасці па выплатах», – кажа ўладальніца фірмы.

Але пра адказ з Менску пакуль нічога не вядома.

Стаяць аўтобусы і «маршруткі»

З пачатку тыдня маршруты ў Польшчу і Літву адмененыя. Прыпынена курсаванне цягніка Горадня–Кракаў, аўтобусы і «маршрутка» адмененыя. Цягнік у Маскву едзе, але з 18 сакавіка беларусам забаранілі ўезд у Расею.

fotoreportaż
Białorusko-rosyjska granica „jednostronnie” zamknięta. Dzień pierwszy
2020.03.18 19:15

Мы хацелі купіць білет на «маршрутку» да Беластоку. Такія паездкі арганізуе сярод іншых і мясцовы перавозчык «TAF». Але пасля набору нумара ў тэлефоне прагучала толькі запісанае афіцыйнае паведамленне:

«Транспартнае агенцтва »Фаварыт« прыпыніла міжнародныя аўтобусныя зносіны ў сувязі з закрыццём межаў Польшчай і Літвой. Калі будуць зняты абмежаванні на трансгранічны рух, курсы адновяцца. Калі ласка, правярайце інфармацыю на сайце».

Аўтобусы, якія едуць у Польшчу, спыніліся на паркінгу.
Фота: belsat.eu

Дыспетчар іншай кампаніі – «ClassTour» – якая кожны дзень адпраўляў у Беласток 12 такіх «маршрутак», паведамляе, што продаж квіткоў прыпынілі на 10 дзён. Гэта таксама азначае, што ўсе супрацоўнікі кампаніі сядзяць цяпер без працы.

«Кожны дзень мы нясем страты. І не выглядае, што праз 10 дзён нешта зменіцца. А толькі адна «зялёная карта» для аўтобуса каштуе 160 долараў на месяц. А калі ёсць 10 аўтобусаў? А кіроўцы, іншыя працаўнікі? Падлічыце страты самі», – распавядае дыспетчар кампаніі.

Кліентаў у гатэлях няма. Гостэлы зачыненыя

А адміністратар гатэлю «Славія», які знаходзіцца ў самым цэнтры гораду, нагадвае, што раней прыблізна палову нумар займалі замежнікі. У асноўным турысты з Польшчы і Літвы. Цяпер колькасць замоваў рэзка скарацілася.

«У гэтыя выходныя ніхто не прыехаў. Госці гатэлю толькі беларусы, якія прыехалі ў камандзіроўку», – распавядае Вольга.

Wiadomości
Stutysięczny „bezwizowy” gość w Grodnie. Przyjechał z Białegostoku
2019.10.23 13:45

Падобная сітуацыя і ў іншых гатэлях. Усе спадзяюцца, што гэта не будзе працягвацца доўгі час. Але, напрыклад, «Gosteam» – самы вялікі ў Горадні гостэл, які можа прыняць 55 гасцей – ужо зачынены.

«Турыстаў няма«, – кажа яго ўласніца спадарыня Настасся.

У гостэл прыязджалі ў асноўным турысты з Польшчы і Расеі. Цяпер нікога няма.

«Да 5 траўня кліенты адмянілі ўсе замовы. Беларускіх турыстаў няма нават таму, што ў горадзе былі адмененыя ўсе масавыя імпрэзы. Мы вырашылі зачыніцца на месяц», – тлумачыць кіраўнік гостэлу.

«Мы сумуем без польскіх песень…»

Нягледзячы на тое, што рэстарацыі і кавярні ў горадзе адкрытыя, у іх значна менш кліентаў. Асабліва ў выхадныя дні. Андрэй, адміністратар рэстарацыі «Карчма» не хавае асцярогі, што адчувальны недахоп турыстаў хутка паўплывае на прыбыткі.

Ніводнага наведніка няма ў суседняй кавярні па вуліцы Тальмана. Але афіцыянты кажуць, што своечасова перапрафіліяваліся: цяпер яны заняліся даставай гатовай ежы на замову. І гэта сапраўды ратуе сітуацыю, бо колькасць такіх замоваў пастаянна павялічваецца.

«Але насамрэч вельмі не хапае вечаровых размоваў на ангельскай мове і польскіх песняў. Зусім іначай працаваць, калі ў кавярні шмат кліентаў», – адзначае адзін з афіцыянтаў.

 

Foto
Bezwizowe Grodno. Miasto zalane przez turystów z Polski
2019.09.13 14:00

Выстава з Сопату не даехала

Значна меней стала наведнікаў гарадзенскіх музеяў і выставаў. У сувенірнай краме каля Старога і Новага замка – пуста. Гаспадар не сумняваецца: іх трэба будзе зачыняць.

У музеі Элізы Ажэшкі пануе цішыня. У мінулым годзе музей наведала больш за 10 000 турыстаў – пераважна з Польшчы. Квіток, які каштуе два рублі дае магчымасць прайсціся па пакоях, створаных у стылі эпохі і азнаёміцца з выставай. Гэта немалы прыбытак, але цяпер яго няма.элі

Перад гарадзенскім музеем Элізы Ажэшкі – пуста. У музеі – таксама.
Фота: belsat.eu

У гарадзенскай выставачнай залі трэба было адмяніць выставу жывапісу з выставачнай залі польскага Сопату. Штогод тут дэманструюцца новыя творы мастакоў Троймяста, а гарадзенцы вазілі свае творы ў Польшчу. Канцэрты, запланаваныя на сакавік і красавік, перанесены на больш познія даты ў Гарадзенскай філармоніі.

З аўторку абмежаваная праца Генеральнага консульства Польшчы ў Горадні. Дакументы на паездку ў Польшчу не будуць аформлены праз афіцыйнага пасярэдніка, гэта значыць Візавых цэнтраў. Яны былі закрытыя, як і кампаніі, што займаюцца працаўладкаваннем у Польшчы.

Wiadomości
Konsulaty RP na Białorusi wstrzymują przyjmowanie dokumentów
2020.03.17 07:53

Мяжа, закрытая звонку, з’яўляецца адной з галоўных тэмаў размоваў суседзяў, падчас якіх выяўляюцца менш відавочныя, але не менш клопатныя праблемы.

«Усё можна вытрымаць», – кажа адзін знаёмы, які, як і многія жыхары, рэгулярна ездзіў па крамах у Польшчу, займаючыся «малым бізнесам». – Але дзе мы зараз будзем набываць лекі? Бо ў беларускіх аптэках яны каштуюць у два, а часам і ў тры разы даражэй!«

Паводле афіцыйных звестак, у сераду ў Горадні выявілі чалавека, які інфікаваны каронавірусам, а 36 асобаў знаходзяцца ў шпіталях пад наглядам.

Wiadomości
51 potwierdzonych przypadków koronawirusa na Białorusi
2020.03.18 12:57

МК, ЦЗ belsat.eu

 

Стужка навінаў