Каронавірус: колькасць інфікаваных у свеце дасягнула амаль 11 млн выпадкаў


Агулам за час пандэміі загінула 521 тысяча чалавек, перадае ўніверсітэт Джонса Гопкінса.

Больш за 200 тысячаў новых выпадкаў COVID-19 у свеце было зафіксавана па стане на раніцу 3 ліпеня. Агульная колькасць хворых склала 10 869 739 чалавек.

Яшчэ 289 тысячаў чалавек ачунялі і паправіліся: зараз колькасць ачунялых складае 5 754 006 чалавек. Ад хваробы загінула 521 298 чалавек (+ 5604 чалавекі).

Топ краінаў, па колькасці зарэгістраваных выпадкаў выглядае наступным чынам:

  1. ЗША (2 739 879 выпадкаў)
  2. Бразілія (1 496 858 выпадкаў)
  3. Расея (660 231 выпадак)

У Беларуси на 2 ліпеня было зарэгістравана 62 698 выпадкаў COVID-19

КТ belsat.eu

Стужка навінаў