Каронавірус: калі з'явяцца лекі ад COVID-19?


Колькасць інфікаваных каронавірусам у свеце дасягнула 2 708 885. Інфекцыя забрала жыцці 190 858 асобаў, такія звесткі па стане на раніцу 24 красавіка прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса. Але да гэтага часу няма эфектыўных лекаў для барацьбы з COVID-19. Бі-Бі-Сі шукае адказ на пытанне, калі зʼявіцца прэпарат, які выратуе жыцці мноства людзей.

Цяпер даследаванні вядуцца ў трох асноўных кірунках. Галоўны з іх – антывірусныя лекі, другі – прэпараты, якія могуць стабілізаваць імунную сістэму, трэці – пошук антыцелаў, якія здольныя змагацца з вірусам, якія або ўзятыя з крыві раней інфікаваных, або створаныя ў лабараторыі.

Пакуль адзіным лекам, які дае вынікі, стаў рэмдэсівір. Першапачаткова гэты прэпарат ствараўся для лячэння эболы, але ён эфектыўны ў барацьбе з іншымі хваробамі. Лекі, якія выкарыстоўваюць для лячэння ВІЧ, інфікаваным каронавірусам не дапамагаюць. Адначасова САЗ і медыкі ў Вялікай Брытаніі выпрабоўваюць лекі ад малярыі, але доказаў іх эфектыўнасці пакуль мала.

Медыкі мяркуюць, што ў людзей, якія вылечыліся ад інфекцыі, у крыві павінны ўтварацца антыцелы, якія здольныя змагацца з вірусам. Таму працуюць над варыянтам узяцця ў здаровых людзей плазмы крыві (менавіта ў ёй утрымліваюцца антыцелы) і пераліваюць яе хвораму. У ЗША ўжо 500 чалавек прайшлі такі курс лячэння.

Што да эфектыўнага сродку супраць каронавірусу, то пакуль заўчасна казаць пра яго зʼяўленне. Вынікі першых клінічных выпрабаванняў стануць вядомымі толькі праз некалькі месяцаў.

Hавiны
Каронавірус забраў жыцці ў больш за 190 тысячаў чалавек
2020.04.24 07:20

Пры гэтым, паводле медыкаў, у большасці тых, хто заразіўся каронавірусам, хвароба працякае з слабымі сімптомамі. Інфікаваныя могуць лячыцца дома, што мае на ўвазе пасцельны рэжым, прыём парацэтамолу і ўжыванне вялікай колькасці вадкасці. Аднак некаторым людзям патрабуецца шпіталізацыя, якая сярод іншага ўключае ў сябе падачу пацыенту кіслароду, напрыклад, праз штучную вентыляцыю лёгкіх.

Hавiны
Польшча адправіла ў Беларусь шэсць грузавікоў гуманітарнай дапамогі
2020.04.23 21:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў