Каронавірус атакуе план Пуціна


COVID-19 дабраўся да Крамля. Такі дыягназ паставілі некалькім членам урада, у тым ліку прэм’ер-міністру Міхаілу Мішусціну і Дзмітрыю Пяскову, кіраўніку прэс-службы прэзідэнта. Але з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, як адзначыў Пяскоў, ён не бачыўся больш за месяц. Ці гарантуе гэта бяспеку расейскаму лідару, і чаму ўрад абараняе сябе ад коронавіруснай інфекцыі і яе наступстваў не толькі бэйджамі, але і новымі законамі – у сюжэце праграмы «Прасвет».

Значок белага крыжа на чорным фоне на пінжаках расейскіх чыноўнікаў – не, гэта не знак новага тайнага ордэна, гэта прылада, якая нібыта адпужвае вірус. Падобны «блакатар» выкарыстаў і Дзмітрый Пяскоў, які яго, на жаль, ад віруса не абараніў.

Интервью
Насколько быстро исчезает коронавирус? Все о тестах в интервью с врачом
2020.05.07 13:21

Але на адныя значкі палітыкі не разлічваюць. Крэмль вырашыў абараніць сябе не толькі ад інфекцыі, але і ад наступстваў эпідэмій.

Каментуе палітолаг Маргарыта Завадская з Аляксандраўскага інстытута ўніверсітэта Хельсінкі:

«Калі ахарактарызаваць коратка, то што адбываецца, то адбываецца наступнае: цэнтральныя ўлады ў асобе прэзідэнта, які з некаторай рэгулярнасцю звяртаецца да насельніцтва. Ён абвяшчае толькі добрыя навіны. Выдаткі па забеспячэнні каранцінных захадаў, усё, што звязана з непрыемнымі або балючымі дзеяннямі альбо перакладаецца на ўрад ці профільныя федэральныя агенцтвы і іншыя службы, альбо гэтым займаюцца адміністрацыі губернатараў. Яны, у сваю чаргу, перагружаюць муніцыпальныя адміністрацыі».

Таму з вуснаў кіраўніка дзяржавы грамадзяне чуюць наступнае:

«Вы ведаеце маю пазіцыю, яна нязменная. Галоўнае для нас – гэта жыццё, здароўе, бяспека людзей».

А таксама навіна аб выдзяленні сродкаў на аднаразовую выплату на дзяцей ад 3 да 16 гадоў па $ 120 у эквіваленце.

Кажа фінансіст Максім Блант, Масква:

«Відавочна, гэта была ініцыятыва піяршчыкаў Пуціна і Адміністрацыі прэзідэнта хоць нешта даць. Чаму сем’ям з дзецьмі – незразумела».

І галоўнае, такі піяр уладзе абыдзецца танна. Як падлічыў фінансіст Арцём Тарчынскі, сумарны пакет выплат на дзяцей – гэта 280 млрд рублёў – гэта значыць менш за 0,3 % ВУП. І справа не ў недахопе сродкаў на больш значную дапамогу. У Крамля іншыя прыярытэты.

ВИДЕО
Лукашенко и Путин за 20 лет похоронили Союзное государство
2020.05.12 09:47

Каментуе Арцём Тарчынскі, фінансіст, Масква:

«Гэта дзіўна, што Расея, у адрозненні ад Аргентыны – любімы прыклад эканамістаў – Аргенціна, якая ў перадбанкротным стане, але нават Аргенціна вылучае грошы сваім грамадзянам. Яна друкуе, намагаецца атрымаць дапамогу ад міжнародных арганізацыяў. Выбар паміж людзьмі і фінансавай стабільнасцю Расейская Федэрацыя зрабіла на карысць фінансавай стабільнасці. І гэта можа каштаваць дорага. Гэта можа быць варта жыцця аднаму адсотку насельніцтва».

Атрымліваецца, што жыццё, здароўе і бяспеку грамадзянаў і сапраўды галоўнае, але не ўсіх. Дзяржава гатова раздаць нязначную сум, а вось сродкі з Фонду нацыянальнага дабрабыту накіраваць на латанне дзірак у бюджэце і дапамогу буйному бізнесу. Да прыкладу, пра такую падтрымку ўжо папрасіў кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын.

«Развязаная Ігар Іванавічам нафтавая вайна прывяла да таго, што кошты абваліліся ніжэй за нуль. І я чакаў, калі Ігар Іванавіч скажа, што нарэшце пара падкарміць курыцу, якая столькі гадоў несла залатыя яйкі. І гэтая курыца з яйкамі нарэшце прыйшла за зярняткам. І цяпер будзе дзяўбці гэтае зерне, як і людзі, якія страцілі працу», – працягвае Максім Блант.

Адчуюць грамадзяне вынік яшчэ некаторых «ахоўных» захадаў, прынятых на гэтым тыдні. 13 мая Дзярждума прыняла законапраект аб галасаванні на выбарах па пошце і праз Інтэрнэт. Як лічыць палітолаг Маргарыта Завадская, гэта можа быць звязана з жаданнем Крамля давесці пачатае да канца і правесці запланаванае народнае галасаванне па ўнясенні паправак у Канстытуцыю, якое, сярод іншага, дазволіць Уладзіміру Пуціну «абнуліць» свае прэзідэнцкія тэрміны.

Маргарыта Завадская:

«Праз тое, што здарылася пандэмія, план быў парушаны. Я так разумею, што ў Крамлі доўга прымалі нейкае рашэнне, Што рабіць з гэтым голасам, і ў выніку прынялі рашэнне галасаваць па пошце».

Вядома, у свеце ёсць краіны, дзе галасаванне па пошце – нармальная практыка. Але ў расейскіх рэаліях спадзявацца на празрыстасць такога галасавання проста не даводзіцца.

«Ва ўмовах недэмакратычнага, непразрыстага рэжыму нармальная Дэмакратычная норма можа спрацаваць дрэнна. На жаль, даследчыкі электаральнай палітыкі ведаюць, што доля галасоў, аддадзеных за прэзідэнта Расеі, выдатна карэлюе з доляй тых, хто прагаласаваў дома. І гісторыя з поштай або інтэрнэт-галасаваннем будзе выконваць функцыю такой вынасной скрыні», – працягвае Маргарыта Завадзкая.

Падумалі расейскія ўлады і пра тых, каму дзеянні кіраўніцтва краіны могуць быць не да густу. У Дзярждуму ўнесены законапраект аб пашырэнні паўнамоцтваў паліцыі.

Каментуе адвакат Міхаіл Бірукоў, Масква:

«Фактычна законапраект замацоўвае непадсуднасць супрацоўнікаў паліцыі і юрыдычна афармляе эксклюзіўнае права на неабмежаваны гвалт, якім актыўна карысталіся супрацоўнікі паліцыі летам мінулага года пры разгоне пратэстных акцый у Санкт-Пецярбурзе і Маскве, а падобнае пашырэнне правоў пры выкананні ананімнасці прывядзе да новай хвалі паліцэйскага тэрору, пазбаўляючы нас без таго ілюзорнай магчымасці прыцягнуць супрацоўнікаў паліцыі да адказнасці за неабгрунтаванае і неадпаведнае ўжыванне сілы».

Як адзначае адвакат, на фоне эканамічнага крызісу і шэрагу непрадуманых абмежаванняў і забаронаў, якія ўводзілі губернатары на месцах, варта чакаць росту пратэстных настрояў.

Міхаіл Бірукоў:

«І напярэдадні гэтых пратэстных акцыяў паліцыі даюцца дадатковыя паўнамоцтвы, якія дазволяць ім даволі жорстка спыняць любыя пратэстныя выступы».

Так што на блакатары вірусаў спадзявайся, але й ты не ляжы.

Святлана Аўчарова/МВ, belsat.eu

Сюжэт з праграмы «ПраСвет» 15.05.2020

Іншыя тэмы выдання:

Фота на прэв’ю: Alexei Druzhinin/Kremlin Pool / Zuma Press / Forum

 

Стужка навінаў