Кароль Марока Мухамед VI памілаваў 415 асуджаных за тэрарызм


Пра гэта паведамляе кітайскае агенцтва «Сіньхуа».

«Гэтыя асуджаныя прадэманстравалі сваю вернасць каштоўнасцям нацыі і нацыянальных інстытутаў, выказалі сваё непрыманне экстрэмізму і тэрарызму, паказваючы добрыя паводзіны ў турме», – цытуе агенцтва заяву міністэрства юстыцыі Марока.

Рашэнне аб памілаванні кароль прыняў напярэдадні 64-й гадавіны рэвалюцыі ў Марока.

Паводле агенцтва, сярод вызваленых ёсць асобы звязаныя з тэрактам у мараканскім горадзе Касабланка ў траўні 2003 года, у якім загінулі 45 асобаў, у тым ліку 12 тэрарыстаў-смяротнікаў.

Пазней стала вядома, што сярод памілаваных не больш за 14 асобаў, якія былі асуджаныя за тэрарызм.

Мухамед – 23-ці манарх (3-ці кароль) з дынастыі Алаўітаў, якая кіруе Марока з 1666 году.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў