Карэспандэнта «Украінскага радыё» Паўла Шаройку не памілавалі. Цяпер ён у бабруйскай калоніі


Карэспандэнта «Украінскага радыё» Паўла Шаройку перавялі з СІЗА КДБ у бабруйскую папраўчую калонію № 2. Перавод адбыўся яшчэ ў канцы 2018 года.

Пра гэта TUT.BY распавёў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма.

У калоніі яго журналіста наведвала жонка. 23 студзеня Шаройка плануе наведаць украінскі консул.

Раней КДБ Беларусі заявіў, што абмен Шаройка на затрыманага ў Украіне беларуса Юрыя Палітыку немагчымы, але ўкраінца могуць памілаваць.

5 кастрычніка 2018 года старшыня КДБ Валеры Вакульчык заявіў, што ў Менску разглядаюць пытанне аб памілаванні ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, асуджанага за шпіянаж. Паводле Вакульчыка, дакументы Шаройкі ўжо паступілі ў камісію па памілаванні пры прэзідэнце Беларусі. Але пры гэтым старшыня КДБ падкрэсліў: мяняць Шаройку на беларуса Юрыя Палітыку, якога судзяць у Чарнігаве таксама за шпіянаж, не будуць.

Hавiны
«Сакрэтныя файлы», роля спецслужбаў і (не)магчымасць абмену. Усё, што вядома пра гучную «шпіёнскую» справу Шаройкі – Палітыкі
2018.10.23 10:37
  • 25 кастрычніка 2017 года ў Менску спецслужбы затрымалі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку. Паводле КДБ, Шаройка стварыў у Беларусі «агентурную сетку з грамадзянаў Беларусі, якія за грашовую ўзнагароду выконвалі ягоныя заданні па зборы звестак выведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы». Працу Шаройкі ў Беларусі, паводле заявы КДБ, каардынаваў супрацоўнік ГУР МА Украіны Ігар Скварцоў, які «дзейнічаў пад прыкрыццем саветніка амбасады Украіны ў Беларусі».
  • У дачыненні да Шаройкі была распачатая крымінальная справа па ст.358 КК Беларусі (шпіянаж). Ігар Скварцоў быў абвешчаны персонай нон грата. У адказ Украіна выслала першага сакратара амбасады Беларусі. Менск гэты крок расцаніў як «несяброўскі».
  • Афіцыйны Кіеў адмаўляе датычнасць Скварцова і Шаройкі да выведвальнай дзейнасці і лічыць абвінавачванні беспадстаўнымі.
  • Суд над украінцам у Менску распачаўся ў лютым 2018 года і праходзіў за зачыненымі дзвярыма. У выніку Паўла Шаройку прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў