Каранцін ва Украіне падоўжылі да 11 траўня


Кабінет міністраў Украіны ўхваліў праект пастановы аб прадаўжэнні дзеяння каранціну да 11 траўня ўключна. Пра гэта паведамляе «Укрінфарм».

Рашэнне аб прадаўжэнні каранціну было прынята на пасяджэнні ўрада 22 красавіка.

Прэм’ер-міністр Дзяніс Шмыгаль заявіў, што план выхаду з каранціну складаецца з пяці этапаў, стартавая кропка рэалізацыі – дзень канца каранціну. Кіраўнік Кабміна адзначыў, што пачатак выхаду з каранціну стане магчымым толькі пры ўмове, калі на працягу 10 дзён працэнт выяўленых выпадкаў захворвання ў краіне не будзе мяняцца і будзе вагацца ў межах 5-7%, не больш.

Міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў 21 красавіка заявіў, што Кабмін плануе змякчыць каранцінныя меры. У прыватнасці, з 24 красавіка будуць дазволеныя прагулкі па парках, адчыняць для наведвання музеі і бібліятэкі, аднак таксама з агаворкамі адносна захавання абмежаванняў па дыстанцыі, наяўнасці сродкаў індывідуальнай абароны і г.д.

Нагадаем, каранцін ва Украіне пачаў дзейнічаць з 12 сакавіка 2020 года. З 25 сакавіка ўрад увёў рэжым надзвычайнай сітуацыі па ўсёй тэрыторыі краіны і падоўжыў каранцін да 24 красавіка.

Па стане на 22 красавіка ва Украіне заразіліся каронавірусам 6592 чалавека, 174 з іх памерлі.

Hавiны
Германія змякчае ўмовы каранціну
2020.04.15 20:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў