Каранцін у навучальных установах Беларусі ўводзіць пакуль не збіраюцца


У Беларусі ўсе ўстановы адукацыі працуюць у штатным рэжыме. Закрываць школы ў сувязі ў каронавірусам пакуль не плануецца, паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.

У Міністэрстве адукацыі адзначаюць, што ва ўстановах ведамства выконваюцца ўсе прафілактычныя захады і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя.

«На гэты момант усе ўстановы адукацыі Беларусі працуюць у штатным рэжыме. Закрыццё школ у сувязі з каронавірусам пакуль не плануецца, а калі ўзнікне такая неабходнасць, то рашэнне будзе прымаць Міністэрства аховы здароўя», – распавялі ў ведамстве.

У Мінадукацыі нагадваюць, што з мэтай прафілактыкі неабходна выконваць правілы асабістай гігіены. А пры якіх-кольвек прыкметах захворвання неабходна выклікаць лекара або звяртацца да медыкаў.

Цяпер у Беларусі колькасць інфікаваных на каронавірус складае 12 асобаў. Пры гэтым медыкі адзначаюць, што трох пацыентаў выпішуць са стацыянару на гэтым тыдні.

Стан ва ўсіх інфікаваных здавальняючы, тэмпература ў іх нармальная і скаргаў фактычна няма. Каронавірус у Беларусі пакуль працякае ў лёгкай форме.

Абноўлена
Яшчэ 3 інфікаваныя каронавірусам. У Беларусі ўжо 12 выпадкаў заражэння
2020.03.11 09:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў