Мінздароўя заклікае на Радуніцу заставацца ўдома і абмежаваць кантакты падчас святаў


Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік паведаміў, што ёсць сувязь каміж рэлігійнымі святамі і ростам колькасці інфікаванняў.

Падчас брыфінгу міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік папрасіў людзей на Вялікдзень, Радуніцу заставацца дома і ўстрымацца ад наведвання могілак.

«Мы бачым выразную сувязь між каталіцкімі святамі і ростам колькасці інфікаванняў праз 7–11 дзён пасля гэтага ў некаторых рэгіёнах», – сказаў Уладзімір Каранік.

Таксама ён засцярог ад выездаў на прыроду на шашлык.

Па стане на 17 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 4779 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 42 чалавекі.

Hавiны
Прыехалі аздаравіцца – вярнуліся з каронавірусам. Санаторыі ўсцяж працуюць падчас пандэміі
2020.04.18 08:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў