Каралева Вялікай Брытаніі падпісала закон пра Brexit

Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт ІІ падпісала закон аб выхадзе Злучанага Каралеўства з Еўрапейскага Звязу. Пра гэта паведамляе ў Twitter Дэпартамент выхаду з ЕЗ.

Пра падпісанне дакументу паведаміў 23 студзеня намеснік спікера Палаты абшчын брытанскага парламенту Найджэл Іванс.

Напярэдадні абедзве палаты брытанскага парламента ўхвалілі законапраект аб выхадзе з Еўразвязу 31 студзеня 2020 года.

Таксама яго павінен ратыфікаваць Еўрапарламент.

Брытанскі парламент ухваліў законапраект аб брэкзіце

23 чэрвеня 2016 года адбыўся рэферэндум, які вызначыў выхад Вялікай Брытаніі з Еўразвязу. За выхад з ЕЗ прагаласавалі амаль 52% брытанцаў. Чакалася, што краіна пакіне ЕЗ 29 сакавіка 2019 года.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама