Караеў – Шуневічу: «Вашая дзейнасць – прыклад таго, як трэба служыць Радзіме»


Новапрызначаны кіраўнік МУС Юрый Караеў падчас свайго афіцыйнага прадстаўлення пахваліў свайго папярэдніка Ігара Шуневіча і заявіў, што ў бліжэйшай будучыні рэзкіх зменаў у дзейнасці міліцыі не прадбачыцца.

«Ваша дзейнасць на пасадзе міністра – для нас прыклад таго, як трэба служыць сваёй Радзіме. Для нас вы – узор мужнасці, адказнасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі і зацікаўленасці ва ўсім, што адбываецца навокал. Вашу прыстойнасць не раз адзначалі не толькі падначаленыя, але і кіраўнік дзяржавы, – сказаў Караеў, звяртаючыся да Шуневіча.

У адказ Шуневіч сказаў, што »генерала робіць ягоная армія« і падзякаваў падначаленым.

Караеў таксама паабяцаў надаваць больш увагі дысцыпліне ў шэрагах міліцыі.

«Добра, калі кіраўнікі самі выяўляюць і дакладваюць аб негатыве, але гэтага мала. Неабходна адразу ж прапаноўваць варыянты вырашэння, каб падобнае не паўтаралася», – адзначыў новы міністр.

Пра які канкрэтна «негатыў» гаворка, не ўдакладняецца.

Нагадаем, Юрый Караеў быў прызначаны на пасаду кіраўніка МУС 11 чэрвеня пасля таго, як Ігар Шуневіч падаў у адстаўку.

Hавiны
Новы міністр унутраных справаў – хто ён?
2019.06.11 13:44

КА belsat.eu

Стужка навінаў