Караблі ЗША і Расеі ледзь не сутыкнуліся ва Усходне-Кітайскім моры. Відэа


Ва Усходне-Кітайскім моры ракетны крэйсер ЗША «Chancellorsvill» і расейскі карабель «Адмирал Виноградов» ледзь не ўрэзаліся адзін у адзін.

Прэс-служба Ціхаакіянскага флоту Расеі паведаміла, што небяспечны манеўр здзейсніў амерыканскі карабель, наблізіўшыся да «Адмирала Виноградова» на адлегласць каля 50 метраў. Амерыканцы сцвярджаюць, што гэта расейскі «Адмирал Виноградов» наблізіўся да ракетнага крэйсера ЗША, «паставіўшы пад пагрозу каманду» – адзначыў у каментары CNN прэс-сакратар Ваенна-марскога флоту ЗША Клэйтан Дос (Clayton Doss).

Нагадаем, што 4 чэрвеня здарыўся паветраны інцыдэнт з удзелам расейскага «Су-35» і амерыканскага «P-8A Poseidon». Паводле амерыканцаў, расейскі знішчальнік здзейсніў тры перахопы. Расейцы патлумачылі дзеянні свайго пілота тым, што «P-8A Poseidon» ляцеў у кірунку базы ВМФ у Тартусе (паўночна-заходняя Сірыя).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў