Капусны боўлінг, бульбяны баскетбол і спевы з граблямі ад БРСМу


17 лістапада ў горадзе Іўе ўся Гарадзенская вобласць адзначае штогадовае свята «Дажынкі». Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел прадстаўнікі 17 раёнаў вобласці. Карэспандэнты Belsat.eu адмыслова наведалі іўеўскія «Дажынкі», каб спраўдзіць, чым жа арганізатары свята здзівяць сёлета.

Афіцыйнае адкрыццё свята суправаджалася традыцыйным шэсцем удзельнікаў з рэгіёнаў

Трэш-кулінарыя ды пакатушкі на трактарах

Афіцыйнае адкрыццё свята суправаджалася традыцыйным шэсцем удзельнікаў з рэгіёнаў. Уздоўж старых вуліц шматнацыянальнага гораду расцягнуліся намёты з дзівоснымі гастранамічнымі вырабамі: дрэва з батонаў, смажанае кураня ў вобразе кабеты, вожыкі з яблыкаў, гарбузоў ды запалак.

Дрэва з батонаў

Сярод намётаў мітусіліся роставыя лялькі даволі не тэматычныя да гэтага свята.

Афіцыйнае адкрыццё свята суправаджалася традыцыйным шэсцем удзельнікаў з рэгіёнаў

Мінакі ж праяўлялі вялікую цікавасць да ляляк ды кулінарных вырабаў, фіксуючы ўсё на свае смартфоны.

Уздоўж старых вуліц шматнацыянальнага гораду расцягнуліся намёты з дзівоснымі гастранамічнымі вырабамі

«Весела і цікава, мы сям’ёй адмыслова прыйшлі пафоткацца на памяць», – усміхаючыся распавядае іўянка.

Афіцыйнае адкрыццё свята суправаджалася традыцыйным шэсцем удзельнікаў з рэгіёнаў

Больш за ўсё ўвагу мінакоў прыцягвала інсталяцыя з капусты, ляляк ды купюраў з беларускіх рублёў.

«Калі ў кагосьці не атрымліваецца завесці дзяцей, варта памацаць гэты цудоўны качан і ўсё атрымаецца», – тлумачыў аўтар інсталяцыі, дужы мужчына сярэдніх гадоў.

Больш за ўсё увагу мінакоў прыцягвала інсталяцыя з капусты, ляляк ды купюраў з беларускіх рублёў

Збочыўшы да іўеўскага возера можна было патрапіць на выставу трактароў, кожнага жадаючага каталі трактарысты.

«Сядайце ў вагончык, сядайце! Пракачу!» – заахвочваў вусаты трактарыст

«Сядайце ў вагончык, сядайце! Пракачу!» – заахвочваў вусаты трактарыст.

Уздоўж старых вуліц шматнацыянальнага гораду расцягнуліся намёты з дзівоснымі гастранамічнымі вырабамі

«Адсаромецца і з’ехаць дамоў хутчэй»

Актыўны ўдзел у святкаванні «Дажынак» прымаў БРСМ. Рэспубліканскім саюзам моладзі была прадстаўлена асобная праграма – «Сельская эстафета» у якой прымалі ўдзел маладзёны з усіх рэгіёнаў Гарадзеншчыны. Разынкай праграмы былі аграрны баскетбол ды боўлінг.

У боўлінгу задача была качаном капусты збіць бутэлькі з зернем

Замест баскетбольнага кашу было алюмініевае вядро, а мяч замянілі бульбай. У боўлінгу ж задача была качаном капусты збіць бутэлькі з зернем.

Разынкай праграмы былі аграрны баскетбол ды боўлінг

Пацешыцца можна было яшчэ аграрным дартсам – патрапіць дроцікам у яблык.

Аграрны баскетбол

Самыя моцныя маглі памерацца сілай у конкурсе па перакатванні цюкоў з саломай, або пабіцца мяхамі з сенам, стоячы на бервяне.

Аграрны боўлінг

На завяршэнні эстафеты канкурсанты выступілі ў музычным конкурсе «Сельскі аркестр», дзе замест музычных інструментаў выкарыстоўвалі рыдлёўкі, вілы, граблі, вёдры ды іншыя прылады працы на агародзе.

Музычны конкурс «Сельскі аркестр»
Музычны конкурс «Сельскі аркестр»

Галоўная ўмова была пад час выступу прадстаўляць персанажаў казкі «Калабок».

«Сельская эстафета»

«Адсаромецца і з’ехаць дамоў хутчэй», – коратка дзеліцца ўражаннямі малады хлопец з Астраўца.

Мінакі праяўлялі вялікую цікавасць да ляляк ды кулінарных вырабаў, фіксуючы ўсё на свае смартфоны
«Сельская эстафета»

Выконвалі канкурсанты ў асноўным песні сучасных расейскіх поп-выканаўцаў, але сярод папсы гучалі песні з ранняга перыяду творчасці Сяргея Міхалка. Асабліва парадавалі сваім выступам сябры БРСМ з Ваўкавышчыны, выканаўшы песню Лявона Вольскага «Тры чарапахі».

Пасля афіцыйнай часткі большасць удзельнікаў конкурсаў хутка сабраліся і паспяшылі дамоў

Пасля афіцыйнай часткі большасць удзельнікаў конкурсаў хутка сабраліся і паспяшылі дамоў.

17 лістапада ў горадзе Іўе ўся гарадзенская вобласць адзначае штогадовае свята «Дажынкі»

Што такое «Дажынкі» і калі іх пачалі адзначаць?

Паводле даследаванняў Яўхіма Карскага, першыя згадкі пра святкаванне «Дажынак» датуюцца ХІІ стагоддзем, але сама традыцыя можа браць пачатак з часу неаліту, калі на беларускіх землях развілася земляробства. Гэтым святам нашыя продкі адзначалі сканчэнне жніва. Пад час святкаванняў людзі адпачывалі ад цяжкай штодзённай працы ды радаваліся сабранаму ўраджаю.

Іўе ўся гарадзенская вобласць адзначае штогадовае свята «Дажынкі»

У Магілёве сёння таксама святкавалі «Дажынкі». Там мясцовых жыхароў заахвочвалі гульнямі з каларадскім жуком і метровай каўбасой.

Сельскае свята «Дажынкі»

Мікола Дзямідаў. Фота: Васіль Малчанаў/Belsat.eu

Стужка навінаў