Канцэрту «Народны альбом» 16 красавіка ў Менску не будзе, але яго пакажа «Белсат»


Каб не прапусціць прэм’еры, устанавіце напамінак праз спасылку вышэй

Калі вы збіраліся пайсці на «Народны альбом» у Менску, не перажывайце. 16 красавіка а 20:00 вы зможаце паглядзець яго на belsat.eu, YouTube або ў Facebook.

Арганізатар імпрэзы – агенцтва «Шаблі» – паведаміла, што канцэрт перанесены з увагі на эпідэміялагічную сітуацыю. Ужывую легендарны беларускі мюзікл можна будзе ўбачыць 16 снежня ў менскім клубе «Prime Hall». Квіткі, купленыя загадзя, застаюцца сапраўднымі.

Але ў чаканні на падзею вы зможаце паглядзець відэазапіс канцэрту онлайн на belsat.eu, YouTube-канале «Белсат Музыка» і на старонцы «Белсату» ў Facebook.

Новая інсцэнізацыя «Народнага альбому» паўстала да ягонага 20-годдзя. Гэта стала магчымым дзякуючы падтрыманню «Белсату», Нацыянальнага цэнтру культуры (Польшча) і Нацыянальнага аўдыявізуальнага інстытуту (Польшча). Упершыню яе паказалі ўвосень 2016-га на сцэне Падляскай оперы ў Беластоку, а пасля – у лютым 2017-га – у менскім клубе «Prime Hall». Анімацыю зрабіў Міхал Анемпадыстаў, аўтар ідэі «Народнага альбому» і стваральнік ягонай канцэпцыі, а таксама тэкстаў.

Праца над рымейкам сабрала творцаў, дзякуючы якім нарадзіўся «Народны альбом». Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і розных краінах. І шмат хто да апошняга сумняваўся, ці варта праз 20 год рэанімаваць праект, актуальны напрыканцы 1990-х. Але трагікамічныя замалёўкі з жыцця міжваеннай Беларусі, дзе пастаянна мянялася ўлада, аказалася блізкай не толькі аматарам «Народнага альбому», але і новаму пакаленню гледачоў. Далучайцеся і вы!

ІА belsat.eu

Стужка навінаў