З 18 да 19-й паводле менскага часу мы пакажам выступ гурта Volski ў Беластоку на нашым «Ютубе».
Лявон Вольскі хацеў выступіць ля Опернага асабіста, але некалькі месяцаў загадзя ў яго ў гэты дзень быў запланаваны канцэрт у Беластоку, які гэтак і не ўдалося перанесці. Арганізатары – беларусы Падляшша – заявілі, што перанос немагчымы.
«Я маю быць на сцэне а 17-й па Варшаве (18-я ў Беларусі). Выступіць у Менску а 14-й, даехаць і перасекчы мяжу я проста не паспею. Разам з арганізатарамі свята каля Опернага мы абмяркоўвалі нават варыянт з гелікоптарам, але міжнароднага аэрапорту ў Беластоку няма, а з Варшавы ці Горадні даехаць ізноў не паспяваю. Таму я заспяваю ў Менску ў варыянце тэлемоста», – казаў Вольскі.
«Белсат» вырашыў, што будзе слушным паказаць гэты канцэрт онлайн. Глядзіце трансляцыю з 18-й да 19-й паводле менскага часу на нашым «Ютубе».
ДД