Канцэрн Heineken сыходзіць з Беларусі – іх месца зойме Oasis


Міжнародны піваварны канцэрн Heineken N.V. прадаў свой завод у Бабруйску групе Oasis.

«Кампаніі HEINEKEN і Oasis дамовіліся аб абʼяднанні сваіх падраздзяленняў у Беларусі ў адну кампанію, якая будзе належаць і кіравацца кампаніяй Oasis, у той час як HEINEKEN прадставіць ліцэнзіі на вытворчасць і продаж піва пад сваймі брэндамі, а таксама працягне забеспячэнне кантролю якасці і маркетынгавай падтрымцы», – гаворыцца ў паведамленні канцэрна.

Як адзначаюць у кампаніі, HEINEKEN прыняў рашэнне аб новым этапе развіцця сваёй стратэгіі ва Усходняй Еўропе, у сувязі з чым і быў зменены фармат прысутнасці канцэрна ў Беларусі.

Сума дамовы не агалошваецца.

Кампанія HEINEKEN у Беларусі зʼяўляецца падраздзяленнем міжнароднага канцэрна HEINEKEN N.V., адной з найбуйнейшых піваварных кампаніяў у свеце. На беларускім рынку кампанія прадстаўлена такімі вядомымі брэндамі піва як Heineken®, Krusovice, Zlaty Bazant, «Охота», «Баброў», «Рэчыцкае», а таксама квасам «Хатні». Вытворчасць размешчана ў Бабруйску.

Кампанія Oasis была заснавана ў 2008 годзе міжнароднай групай прадпрымальнікаў. Oasis інвестуе і развівае кампаніі ў сектары піва і напоі, мае даччыныя кампаніі ў Беларусі, Расеі, Нямеччыне, Украіне і Казахстане.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў