Кантралёры Берасця просяць ВНУ разабрацца са студэнтамі, якія папярэджваюць пра кантралёраў


Берасцейскія кантралёры супраць суполкі у «Вконтакте»

Берасцейскія кантралёры просяць выкладчыкаў паўплываць на студэнтаў, якія адсочваюць у «Вконтакте» перамяшчэшші кантралёраў-рэвізораў па горадзе.

Лісты з такімі просьбамі «Берасцегартранс» рассылае па вучэбных установах.

У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ёсць суполка, у якой берасцейцы адсочваюць перамяшчэнні кантралёраў-рэвізораў па маршрутах. На днях у Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэты імя А.С.Пушкіна прыйшоў ліст, у якім транспартнікі просяць паўплываць на студэнтаў, якія ўваходзяць у гэтую суполку. Пра гэта распавёў Tut.by студэнт.

Транспартнікі пішуць, што «пасажыры сталі актыўнымі карыстальнікамі сацыяльых сетак, якія дазваляюць сысці нядобрасумленным пасажырам ад адміністрацыйнай адказнасці і, адпаведна, ажыццяўляць праезд у гарадскім грамадскім транспарце без аплаты. Усё гэта прыводзіць да значнага зніжэння прыбыткаў ААТ «Брэсцкі аўтобусны парк» і КУТП «Тралейбусны парк».

Берасцеец кажа, што ёсць фотаздымак толькі першай старонкі ліста і што на другой змешчаны спіс студэнтаў, якіх просяць дысцыплінарна пакараць.

«Толькі па нашым факультэце гэта чалавек сорак. Адміністрацыя ўніверсітэту пакуль проста заклікала павыдаляцца з суполкі. Не ведаем, што будзе далей», – адзначыў студэнт.

Кіраўніцтва ўніверсітэту пакуль ніяк не пракаментавала гэтую сітуацыю.

У «Берасцегартрансе» пацвердзілі: лісты ў навучальныя ўстановы рассылалаі.

«Прасілі пасадзейнічаць, вядома. У суполцы на дадзены момант 25 тыс. 536 удзельнікаў. Прааналізавалі склад – пераважна там моладзь. Выпісалі прозвішчы, імёны ды накіравалі лісты ў навучальныя ўстановы, дзе яны вучацца. У гэтай суполцы інфармацыя амаль што 5 хвілінаў абнаўляецца, усё ў агульным доступе – і ўсе ведаюць, дзе стаіць кантроль, а дзе яго няма», – заўважыў дырэктар прадпрыемста Аляксей Жогаль.

На заўвагу пра тое, што з юрыдычнай кропкі гледжання інфармацыя ў названай суполцы наўрад ці з’яўляецца незаконнай, Аляксей Жогаль заявіў:

«Ну законнасць-незаконнасць – яшчэ разбяруцца. Гэта зразумела, што ёсць свабола слова і трэба больш дэтальна глядзець. Але тое, што там выкладвалася інфамацыя з фотаздымкамі кантралёраў, з абразамі – з гэтай нагоды ўвогуле можна было звярнуцца ў суд. І суд бы быў на баку перавозніка. Цяпер усё гэта падчысцілі».

Транспартнікі разлічваюць, што са студэнтамі правядуць «выхаваўчую працу».

Дырэктар «Берасцегартрансу» таксама патлумачыў, адкуль увогуле прыйшлі ідэя звярнуцца па дапамогу ў ВНУ:

«Справа ў тым, што мы аналізуем сітуацыю па Беларусі ў цэлым – ідзе зніжэнне аб«ёму перавозак, іх акупляльнасці. Таму распрацавацны цэлы комплекс мерапрыемстваў, у тым ліку па павышэнні эфектыўнасці кантрольна-рэвізорскай службы. Адно з іх – праца з дадзенай суполкай. Вы ж разумееце, усё гэта грошы: а як пасля закупляць новы транспарт?»

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў