Кантракты на год можна будзе заключаць толькі адзін раз


У новым Працоўным кодэксе, які разглядаецца ў Палаце прадстаўнікоў, могуць абмежаваць права наймальніка на заключэнне гадавога кантракту з працаўніком. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Hавiны
У Менску рабочыя патрабавалі скасаваць кантракты і спыніць рост коштаў
2012.10.07 14:56

Паводле яго, гадавыя кантракты разбураюць працоўныя калектывы ды прыводзяць да сітуацыі, калі людзі не зацікаўленыя ў выніку сваёй працы. Прафсаюзы прапануюць прапісаць, што па волі наймальніка можа заключацца толькі адзін раз кантракт на адзін год.

«Гэта дастаткова часу, каб наймальнік мог разабрацца і ў кваліфікацыі, і ў неабходнасці гэтага работніка. На наступны тэрмін са згоды самога работніка павінен заключацца на максімальны тэрмін», – сказаў Орда.

Таксама мяркуецца перагледзець падыходы да матэрыяльнай адказнасці, бо бывалі выпадкі, «калі чалавека каралі і потым яшчэ паўторна каралі, ці гэта былі штрафы, ці гэта былі пені, зноў-такі на ўсіх работнікаў гэтага прадпрыемства». «У кожным канкрэтным выпадку павінна быць даказаная віна», – дадаў Орда.

Пенсіянерам жа пры звальненні плануюць даць права на выхадную дапамогу. Сёння такая мера распаўсюджваецца толькі на працаўнікоў, якія не дасягнулі пенсійнага ўзросту.

Hавiны
«Будзем пасылаць далёка-далёка»: заяўкі ад прафсаюзаў на Першамай не будзе
2019.04.26 21:06

Апроч таго, на разгляд ва ўрад унесены праект дакументу пра страхаванне рызыкі нявыплаты заробку пры банкруцтве ці санацыі арганізацыі. Для гэтага плануецца стварыць адмысловы страхавы фонд.

Міхаіл Орда таксама спадзяецца, што бліжэйшым часам будзе зацверджаная прапанова па налічэнні пенсійнага стажу маці, якія маюць чатырох дзяцей. Сёння ён налічваецца толькі на траіх дзяцей.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў