Кантрабандысты спрабавалі правезці ў Літву 12 000 пачак цыгарэт на амфібіі


28 лістапада на балотах беларуска-літоўскага памежжа знайшлі аўтамабіль-амфібію з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Літоўскія памежнікі заўважылі недалёка ад мяжы з Беларуссю тры легкавыя аўтамабілі без кіроўцаў і выклікалі службовы верталёт. Дзякуючы гэтаму ў непраходных балотах памежжа яны знайшлі аўтамабіль-амфібію з партыяй кантрабандных цыгарэт (12 000 пачак «Корона super slims» беларускай вытворчасці).

Спецаперацыя скончылася затрыманнем двух грамадзянаў Літвы, якім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

ЮВ, belsat.eu, паводле euroby.info

Стужка навінаў