Кансерватыўная пантэрка


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”252383″ img_size=”large”][vc_column_text]Туфлі будучай брытанскай прэмʼеркі. У іх яна прыйшла на свой першы выступ (12 ліпеня) у якасці кандыдаткі на гэтую пасаду. 

13 ліпеня Тэрыса Мэй заменіць Дэйвіда Кэмэрана на пасадзе лідара брытанскіх кансерватараў і прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі.

Раней Тэрыса Мэй займала пасаду міністра ўнутраных справаў. Будучая «жалезная лэдзі», як яе ўжо называюць у медыях, актыўна выступала супраць выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ. Пост прэм’ера яна зойме, дзякуючы палітычнаму праколу сваёй канкурэнткі Андрэі Лідсом, якая намякнула ў інтэрвʼю «The Times», што Мэй не можа прэтэндаваць на галоўную ў краіне пасаду праз бяздзетнасць. Гэтая заява выклікала хвалю абурэння і Лідсом адмовілася ад прэмʼерскіх амбіцыяў.

«Я ўжо сказала Тэрысе, што вельмі выбачаюся, што сваймі словамі зрабіла ёй балюча. У тым артыкуле сказана цалкам не тое, пра што я казала і ў што я веру», – заявіла Лідсон у інтэрвʼю газеце «The Daily Telegraph».

Фота: Andrew Yates[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў