Кангрэс ЗША прапануе новыя санкцыі супраць Расеі за ўмяшанне ў выбары


У кангрэс ЗША ўнесены законапраект, мэта якога – перадухіліць умяшанне іншых дзяржаваў у амерыканскія выбары. Хоць у дакуменце сказана, што патэнцыйную пагрозу могуць прадстаўляць Кітай, Іран і КНДР, галоўным чынам ён накіраваны супраць Расеі.

Аўтарамі новага законапраекта сталі сенатары Крыс Ван Холен (дэмакрат) і Марка Руб’ёў (рэспубліканец). Руб’ёў адзначыў, што Пуцін разумее толькі палітыку застрашвання і закон будзе выразным сігналам Маскве, што ЗША будуць неадкладна рэагаваць на спробы ўмяшацца ў свае выбары.

Законапраект прадугледжвае магчымасць увядзення санкцыяў супраць банкаўскага, энергетычнага і абароннага сектараў эканомікі Расеі, а таксама абмежавання аперацыяў з расейскім вонкавым доўгам і дзяржаўнымі аблігацыямі.

Згодна з дакументам, цяпер дырэктар нацыянальнай разведкі ЗША на працягу 60 дзён пасля выбараў павінен даць кангрэсу справаздачу наконт таго, ці спрабавала РФ або іншая дзяржава ўмяшацца ў выбарчы працэс. Калі выведка прыйдзе да высновы пра тое, што «Крэмль ізноў умяшаўся ў амерыканскія федэральныя выбары», цягам 30 дзён будуць прынятыя строгія санкцыі.

Наступныя прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца ў 2020 годзе.

  • На мінулым тыдні дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэёў заявіў, што Вашынгтон сумесна з краінамі NATO праз тыдзень абвесціць пра новыя санкцыі ў дачыненні Расеі. Гэтыя санкцыі звязаныя з актыўнасцю Расеі ва Украіне.
Hавiны
Што азначаюць вынікі следства адносна сувязяў Доналда Трампа і Расеі падчас выбараў у ЗША?
2019.03.26 10:08

ІІ belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў