Кангрэс ЗША пачаў працэдуру імпічменту Трампу


Кангрэс ЗША 31 кастрычніка на агульным галасаванні прыняў рэзалюцыю пра пачатак працэдуры афіцыйнага імпічменту прэзідэнта Доналда Трампа.

За рэзалюцыю прагаласавалі 232 чальцы кантраляванай дэмакратамі ніжняй палаты, супраць – 196. Чатыры дэпутата на галасаванні адсутнічалі.

«Гэта найвялікшае паляванне на ведзьмаў у гісторыі ЗША», – заявіў сам Доналд Трамп у «Тўітэры».

У сваю чаргу менеджар кампаніі Трампа па падрыхтоўцы да выбараў 2020 года Брэд Паскаль назваў галасаванне спробай адхіліць ад улады законна абранага прэзідэнта паводле палітычных матываў.

Дэмакраты вінавацяць Трампа ў тым, што ён у размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім нібыта патрабаваў пачаць расследаванне за карупцыю ў дачыненні да былога віцэ-прэзідэнта ад дэмакратаў Джо Байдэна і ягонага сына Гантэра. Трамп заявіў, што не ціснуў на ўкраінскага прэзідэнта.

Hавiны
Трампу афіцыйна паспрабуюць абвесціць імпічмент праз Украіну
2019.09.25 09:07

МГ belsat.eu

Стужка навінаў