Канфлікт у «БелГазеце». Жываловіча назвалі асобай «з багатым бэкграўндам крымінальнага кшталту»


«Белгазета» будзе выходзіць, але падпарадкоўвацца ўласніку Кірылу Жываловічу журналісты не будуць – такую заяву зрабіў рэдакцыйны калектыў.

Пакуль сайт «Белгазеты» заблакаваны, а рэдакцыя адмаўляецца выпускаць новы друкаваны нумар. Уладальнік заяўляе, што ў яго спрабуюць адабраць уласнасць. Супрацоўнікі – што яны ратуюць газету ад банкруцтва.

Глядзіце відэа вышэй.

21 студзеня стала вядома, што дырэкцыю «БелГазеты» ўзначаліў праваабаронца Андрэй Бандарэнка. У той жа дзень былы дырэктар і асноўны ўладальнік выдання Кірыл Жываловіч (валодае 75 % актываў) у каментарах на «Facebook» журналіста Паўлюка Быкоўскага напісаў, што гэта рэйдарскі захоп рэдакцыі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў