Канфлікт бацькоў школьнікаў з дырэктарам школы давёў да суда


У судзе Пінску распачаўся разгляд справы бацькоў школьнікаў супраць дырэктара школы № 18 гораду над Пінай. Дырэктара школы вінавацяць паводле артыкулу «Наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў».

Канфлікт меў месца яшчэ ў верасні. Вучні суседняй школы № 10 Пінску Міша і Дзяніс на скейце і самакаце каталіся на тэрыторыі школы № 18. Юнакі не першы раз прыходзілі на ганак чужой школы, дзе бавіліся. Раней дырэктар дазваляў катацца, але пасля наезду на школьніка забараніў. На просьбы адміністрацыі сысці яны рэагавалі смехам і аргументам, што школа – грамадскае месца ды іхная асабістая прастора. У выніку працаўнікі школы паклікалі дырэктара Фёдара Радзівона.

Версіі пра тое, што было далей, разыходзяцца. Родныя дзяцей перакананыя: дырэктар выйшаў, схапіў іхных сыноў, і моцна стукнуў аднаго з другім. У сваю чаргу адміністрацыя школы і блізкія дырэктара называюць сутыкненне выпадковым.

ВІДЭА
#УсыПоддержкиПинск: Школьнікі абараняюць свайго дырэктара ад звальнення
2018.09.17 15:14

Бацькі дзяцей накіравалі справу ў суд.

«Следчы камітэт правёў правяранне, але складу крымінальнага злачынства не знайшоў. Праваахоўнікі лічаць, што тут толькі адміністратыўная справа – наўмыснае нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Справу ў суд перадала міліцыя», – кажа Кацярына Ціханчук, мама Мішы, паведамляе TUT.BY

Наступнае судовае паседжанне прызначанае на 14 снежня.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў