Кандыцыянеры і зарадка для тэлефонаў: у Менскім метро новы цягнік


Новы цягнік беларускай вытворчасці «Штадлер Менск» папоўніў дэпо менскага метрапалітэна. Яго замовілі адмыслова для трэцяй лініі метро, якая яшчэ толькі будуецца.

Новы цягнік менскага метро.
Фота: ctv.by

Як паведамляе СТВ, у бліжэйшы час транспарт пройдзе тэставую эксплуатацыю. Спачатку спецыялісты даследуюць гатовасць цягнікоў да выпрабавальных запускаў, а ўжо пасля пачнецца абкатка.

Першы паўнавартасны запуск запланаваны на восень 2019 года на дзейных лініях метро.

Салоны новага цягніка абсталяваныя кандыцыянерамі, месцамі для зарадкі тэлефонаў і відэакамерамі. Тут ёсць асобныя выхады для эвакуацыі пасажыраў і сістэма аўтаматычнага кіравання. Да канца года дэпо менскай падземкі папоўняць яшчэ пяць падобных цягнікоў.

Hавiны
«Штадлер» у Беларусі распачне стварэнне трамваяў і цягнікоў для Еўропы
2019.02.19 18:31

Як чакаецца, трэцяя лінія менскага метрапалітэну прыме першага пасажыра ў 2020 годзе. На ўсіх яе платформах прадугледжаныя агароджы і сучасныя сістэмы бяспекі.

Паводле планаў, на лініі будзе 14 станцый. Але на 2020 год прызначаны запуск толькі чатырох: «Кавальскай Слабады», «Вакзальнай», «Плошчы Францішка Багушэвіча» і «Юбілейнай плошчы».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў