Кандыдаты на прэзідэнцтва выступяць на дзяржаўным тэлебачанні


Фото: Таня Капитонова / «Белсат»

28 ліпеня кандыдаты на прэзідэнта Беларусі другі раз выступяць на тэлеканале «Беларусь 1». Кожны з прэтэндэнтаў мае па 30 хвілінаў эфірнага часу.

Выступы кандыдатаў на прэзідэнцтва распачнуцца а 17-й гадзіне. Першым пакажуць зварот Сяргея Чэрачня, а 17.30 – Андрэя Дзмітрыева, а 18:00 – Святланы Ціханоўскай, а 18:30 – Ганны Канапацкай. Кожны з кандыдатаў мае права звярнуцца да грамадзянаў на працягу 30 хвілінаў эфірнага часу.

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад выступаў. Але кожны выпуск навінаў на дзяржаўным тэлебачанні распачынаецца вялікім матэрыялам, які цалкам прысвечаны кіраўніку краіны.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 9 жніўня сёлета.

Hавiны
Праваабаронцы: ад пачатку выбараў затрымалі больш за 1100 чалавек
2020.07.27 10:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў