Кандыдатка ў прэзідэнты Францыі: далучэнне Крыму да Расеі было законным


Лідарка французскага «Нацыянальнага фронту» заявіла ў эфіры BMF-TV, што не бачыць падставаў «ставіць пад сумнеў рэферэндум».

«Я не лічу, што далучэнне было незаконным: быў арганізаваны рэферэндум, жыхары Крыму прагаласавалі за далучэнне да Расеі. Не бачу ніякіх падставаў ставіць пад сумнеў гэты рэферэндум», – сказала Марын Ле Пэн.

Ніводная заходняя краіна не прызнала далучэнне Крыму да Расеі.

Нагадаем, што 16 сакавіка 2014 года за даручэнне да РФ прагаласавала 96,77 % жыхароў Крыму. Паводле мясцовых уладаў і Расеі, яўка склала 80 %.

Лідарку ўльтраправага «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн называюць прарасейскім кандыдатам на выбарах прэзідэнта Францыі, якія адбудуцца ў красавіку 2017 г.

Сёлета ў лістападзе былі апублікаваныя вынікі сацыялагічнага даследавання кампаніі «Ipsos». Даследаванне паказала, што Ле Пэн на той момант магла абагнаць амаль усіх сваіх канкурэнтаў, набраўшы 29 % у першым туры галасавання. Лепшы вынік меў 71-гадовы Ален Жупэ. Аднак 27 лістапада Жупэ прайграў на партыйных праймэрыз Франсуа Фіёну і менавіта ён будзе галоўным канкурэнтам Марын Ле Пэн.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў