Кандыдатка ў дэпутаты зладзіла пікет з расейскімі сцягамі. Фотафакт


Эльвіра Мірсалімава, якая балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Віцебскай-чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 зладзіла пікет у Віцебску з расейскімі сцягамі.

 

Кандыдатка ў дэпутаты прадстаўляе арганізацыю «Грамадзянская згода», акрамя таго з’яўляецца прадстаўніцай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і рэгулярна выступае на прарасейскіх прапагандысцкіх сайтах.

Раней Мірсалімава выказвалася, што беларусы – гэта расейцы. Прэтэндэнтка на дэпутацкі мандат назвала Сталіна вялікім дзеячам гісторыі і прапанавала паставіць яму помнік у Беларусі. На думку Мірсалімавай, гэта «нашмат большая постаць, чым уся гэтая польска-літоўская шляхта, якую нас сёння абавязваюць прымаць як нібыта беларускіх дзеячаў».

Праваабаронца Уладзь Лабковіч адзначае, што парушэння ў яе дзеяннях з юрыдычнага пункту погляду няма.

«Справа ў тым, што гэта складанае пытанне. Сімволіка суседняй дзяржавы ў нас не зʼяўляецца правапарушэннем. Іншая справа, што калі за выкарыстанне бел-чырвона-белых сцягоў выносяцца папярэджанні, або прыцягваюцца да адказнасці. Але беларускае заканадаўства не забараняе выкарыстанне расейскай сімволікі», – адзначае Уладзь Лабковіч.

За Сталіна і расейскую мову. Кандыдаты ад «русского мира»: хто яны?

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары