Кандыдата-праціўніка будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці знялі з выбараў


Акруговая камісія Берасцейскай-Памежнай акругі №4 адзінагалосна прыняла рашэнні аб зняцці з выбараў незалежнага кандыдата Уладзіміра Мароза. Пра гэта паведамляе сайт elections2019.

Кандыдата з Берасця, праціўніка будаўніцтва заводу АКБ Уладзіміра Мароза выклікалі на паседжанне акруговай камісіі загадзя. Старшыня камісіі паведаміла кандыдату, што яны маюць шмат матэрыялаў, якія адлюстроўваюць парушэнне Уладзімірам Марозам правілаў вядзення агітацыі.

Сярод прэтэнзіяў да кандыдата стала таксама і апублікаваная ім праграма ў дзяржаўнай газеце «Зара над Бугам». Чальцы камісіі палічылі, што ў публікацыі есць «інфармацыяй, якая ганьбіць гонар дзяржаўных органаў і судовай сістэмы». Акрамя іншага ў камісіі распавялі, што ў дачыненні да Мароза паступілі скаргі ад жыхароў гораду, якія пабачылі парушэнні ва ўлётках кандыдата.

Камісія не прыняла да ведама меркаванні і аргументы ініцыятыўнай групы і адзінагалосна прагаласавала за адмену рэгістрацыі Уладзіміра Мароза кандыдатам у дэпутаты.

Актывісты лічаць, што людзей на вуліцу выведуць экалагічныя праблемы

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары