Кандрусевіч памоліцца за ахвяраў пажару ў Кемерава


28 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, прыме ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху на Залатой Горцы, дзе падчас імшы памоліцца за ахвяраў пажару ў Кемерава (Расея).

Нагадаем, што паводле афіцыйнай інфармацыі, 25 сакавіка на пажары ў кемераўскім гандлёвым цэнтры загінулі 64 чалавекі. Сярод іх 41 дзіця.

Набажэнства Крыжовага шляху пройдзе на цвінтары перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Менску (пр-т Незалежнасці, 44-А).

Святая Імша ў інтэнцыі ахвяраў пажару ў Кемерава распачнецца адразу пасля набажэнства ў залатагорскай святыні.

ЮВ, belsat.eu, паводле catholic.by

Стужка навінаў