Дэпутатка Ганна Канапацкая: на святкаваннях у Палаце за Лукашэнку п'юць стоячы


Дэпутатка Ганна Канапацкая ў інтэрвʼю YouTube-каналу «Краіна для жыцця» распавяла, як праходзяць святочныя імпрэзы ў Палаце прадстаўнікоў.

Паводле словаў Канапацкай, яе на вечарыну чыноўнікаў запрасілі толькі аднойчы – у 2016 годзе.

На пытанне вядоўцы Сяргея Ціханоўскага, ці сапраўды на вечарынах у Палаце прадстаўнікоў падымаюць тост за кіраўніка дзяржавы, яна адказала:

«Я была адзін раз на такой ​​вечарыне. Так, другі тост быў за прэзідэнта, стоячы. Для мяне гэта было настолькі нечакана, што я нават не змагла ўстаць».

Дэпутатка дадала, што болей яе не клікалі на карпаратыўныя мерапрыемствы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў