Канада не прызнае вынікі «фальсіфікаваных выбараў» у Беларусі


Улады Канады не прымаюць вынікі «фальсіфікаваных» выбараў прэзідэнта Беларусі 9 жніўня і заклікаюць да свабодных і справядлівых выбараў, паведамляе Radio Canada.

Як заявіў міністр замежных справаў Канады Франсуа-Філіп Шампань, тысячы людзей па ўсёй Беларусі «выйшлі на вуліцы, заклікаючы да спынення жорсткасці паліцыі, вызваленні палітычных зняволеных і правядзенні заслугоўваюць даверу выбараў».

Мітынг у Горадні. 17 жніўня 2020 г.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Канада далучаецца да сваіх партнёраў па міжнароднай супольнасці ў асуджэнні разгону мірных дэманстрантаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Мы не прымаем вынікі гэтых фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і заклікаем да свабодных і справядлівых выбараў», – сказаў кіраўнік канадскага МЗС.

Ён таксама заклікаў да стараннага расследавання АБСЕ падзеяў, звязаных са «спрэчнымі выбарамі» і рэпрэсіямі з боку сілавікоў.

Hавiны
Еўрапарламент не прызнаў выбары ў Беларусі і абвясціў Лукашэнку асобаю нон-грата ў ЕЗ
2020.08.17 23:47

Раней еўрадэпутаты выпусцілі заяву, у якой заклікаюць правесці новыя і свабодныя выбары ў Беларусі, а таксама настойліва асуджаюць гвалт і катаванні, якія ўчыняюцца супраць мірных пратэстоўцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў