Канада дашле Беларусі гуманітарную дапамогу для барацьбы з каронавірусам


Аб гэтым сёння размаўлялі міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных справаў Канады Франсуа-Філіп Шампань, паведамляе афіцыйная старонка МЗС.

Сёння адбылася тэлефонная размова паміж старшынямі міністэрстваў замежных справаў Беларусі і Канады.

«Краіны абмеркавалі канкрэтныя крокі па наступным развіцці двухбаковых кантактаў, эканамічнаму дыялогу, узаемадзеянні ў межах міжнародных арганізацыяў», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама Уладзімір Макей і Франсуа-Філіп Шампань абмяняліся інфармацыяй аб захадах, якія робяць краіны, каб супрацьдзейнічаць распаўсюду COVID-19. Беларускі міністр замежных справаў выразіў падзяку канадскаму боку за рашэнне даслаць гуманітарную дапамогу ў Беларусь.

Канада – не адзіная краіна, якая аказвае гуманітарную дапамогу Беларусі. Раней Польшча двойчы адпраўляла некалькі дзясяткаў фураў са сродкамі індывідуальнай абароны, тэстамі і апаратамі ШВЛ.

Абноўлена
Найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы прыбыла ў Беларусь
2020.06.05 12:24

КТ belsat.eu

Стужка навінаў