Камуністы Расеі рыхтуюцца адсвяткаваць гадавіну Кастрычніка і спыніць разгул антысаветызму і русафобіі. СТРЫМ


Марш протеста в Москве.

Марш протеста в Москве.

Opublikowany przez Рупор Москвы Środa, 7 listopada 2018

Расейскія камуністы прайшлі калонамі ў Маскве і зладзіць несанкцыянаваную акцыю ў Пецярбургу ў 101-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У сталіцы Расеі камуністы запланавалі шэсце ад Страснога бульвару да Плошчы Рэвалюцыі, дзе адбудзецца мітынг. Пачатак – а 15:00 паводле мясцовага часу. У афіцыйным паведамленні на сайце КПРФ прапануе ўдзельнікам акцыі актуальныя для акцыі гэтага году лозунгі, сярод якіх:

Дню Вялікай рэвалюцыі – статус дзяржаўнага свята!

Спынім разгул антысаветызму і русафобіі!

Не пенсійнаму генацыду!

Нягледзячы на забарону мясцовай адміністрацыі, пецярбургскае аддзяленне партыі КПРФ мае намер сабрацца каля крэйсера «Аўрора». Стартуе няўзгодненая акцыя а 18:00 з Фінскага завулка. Такое паведамленне сёння з’явілася ў групе «КПРФ Ленінград» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Улады гораду прапаноўвалі камуністам у Санкт-Пецярбургу пяць альтэрнатыўных месцаў для святкавання. Сярод іх – актавая зала Смольнага, у якой у кастрычніку 1917 года Ленін абвясціў пра перамогу рэвалюцыі. Камуністы заявілі, што нязгодныя з такім рашэннем, і назвалі забарону традыцыйнага маршруту шэсця парушэннем Канстытуцыі.

«У Канстытуцыі гаворыцца, што для правядзення мітынгу нічога не патрабуецца, – цытуе «Новая газета» дэпутата Дзярждумы, камуніста Ўладзімера Бартко. – І што мы можам свабодна выказваць сваё меркаванне. Аказваецца, мы не можам выказваць сваё меркаванне. Гэта нядобра».

Раней Смольны на заяўку гарадскога аддзялення партыі правесці 7 лістапада шэсце з мітынгам адказаў адмоўна:

«З улікам фактараў, звязаных з працоўным днём, а дакладна: напружаным пешаходным і аўтамабільным трафікам, а таксама правядзеннем рамонтных прац».

Лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў назваў рашэнне мэрыі Санкт-Пецярбургу правакацыяй.

«Мне паведамілі, што ў Пецярбургу мясцовыя ўлады нібыта не дазваляюць правесці нам 7 лістапада наш традыцыйны мітынг каля «Аўроры», кудысьці на задворкі, ледзь не за горад нас адпраўляюць. А дзе мы можам праводзіць, калі не каля «Аўроры» – гістарычнага сімвала, самага легендарнага карабля на планеце?» – заявіў галоўны камуніст Расеі.

Чытайце таксама:

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў