Заробак беларускіх гастарбайтараў і працоўная сіла венесуэлак з Менску


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=4FNHnHYfMyg”][vc_column_text]Выехаўшы працаваць у Расею, майстар на вытворчасці можа разлічваць на заробак у 15-17 мільёнаў у эквіваленце, інжынер-будаўнік будзе атрымоўваць 19-21 мільён. Больш за ўсіх заробіць праграміст любога кшталту – ад 25 мільёнаў.

Пры гэтым доктар эканамічных навук Сяргей Юр’евіч Саладоўнікаў, які займаецца навуковымі даследаваннямі працоўнай міграцыі, лічыць, што выязджаць на сезонныя працы могуць толькі людзі, гатовыя ахвяраваць сямейнымі зносінамі і здароўем.

Паводле слоў эксперта, праз частыя пераезды людзі перастаюць разумець, дзе іх месца, і сем’і развальваюцца. Да таго ж, мігранты абыходзяцца часта без медычных даглядаў, не сочаць за сваім здароўем, працуюць многа, а жывуць мала.

Калі варта ехаць да суседзяў за лепшым жыццё, а калі выгадней застацца ўдома? Адказы шукайце ў праграме «Асабісты капітал».[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў